https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Форум СНД "25 гадоў разам: новыя фарматы ўзаемадзеяння"


Беларусь і Расія да работы сумеснага тэхнапарка плануюць актыўна прыцягваць бізнес.
Беларусь і Расія прапрацоўваюць ідэю стварэння сумеснага тэхнапарка. Аб гэтым паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін у кулуарах праводзімага 18 сакавіка ў Маскве міжнароднага эканамічнага форуму дзяржаў - удзельніц СНД "25 гадоў разам: новыя фарматы ўзаемадзеяння".

Аляксандр Шумілін растлумачыў, што да дзейнасці гэтага тэхнапарка плануецца актыўна прыцягваць бізнес, каб навуковыя тэхналагічныя распрацоўкі знаходзілі хутчэйшае прымяненне ў рэальным сектары эканомікі. Старшыня камітэта нагадаў, што Беларусь і Расія маюць вялікі вопыт сумеснага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, толькі ў адпаведнасці з праграмамі Саюзнай дзяржавы рэалізавана больш як 40 праектаў, у тым ліку ў сферах космасу, суперкамп`ютараў і іншых. Паводле слоў Аляксандра Шуміліна, Беларусь і Расія разглядаюць магчымасці ажыццяўлення сумесных праектаў у сферах біятэхналогій, медыцынскіх тэхналогій, а таксама па выкарыстанні нетраў.

18 сакавіка 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.03.2016
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1139
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Беларусь-Россия Технопарк Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме