https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская абаронная прамысловасць прадставіць у Сочы на выставе ў межах Форуму рэгіёнаў свае новыя распрацоўкі


У межах Другога форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы 17—18 верасня адбудзецца Нацыянальная выстава беларускіх вытворцаў.
Як паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк, дэлегацыю беларускага абароннага сектара эканомікі ўзначаліць старшыня ДВПК Сяргей Гурулёў. У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі спецэкспарцёраў і шэрагу абаронных прадпрыемстваў, сярод якіх ААТ "Волатаўта", ААТ "Пеленг", ААТ "Агат — сістэмы кіравання", ААТ "НДІЭВМ", ААТ "КБ "Дысплей", ААТ "МЗКТ". 

Будзе прадстаўлена шырокая лінейка прадукцыі — ад узораў мікраэлектронікі да васьміколавага поўнапрываднога шасі; ад планшэтных персанальных камп`ютараў да амфібійнага катэра на паветранай падушцы; ад розных тыпаў аптычных прыбораў да распрацовак у сферы навігацыйных і геаінфармацыйных тэхналогій. 

Да ўвагі наведвальнікаў выставы будзе прапанавана перспектыўнае сямейства аўташасі МЗКТ-5001, распрацаванае на Мінскім заводзе колавых цягачоў. Спецыялісты змогуць убачыць шасі МЗКТ-500200, якое выдатна паказала сябе і многім запомнілася дзякуючы свайму ўдзелу ў конкурсе "Майстры артылерыйскага агню — 2015". 

Акрамя таго будзе паказана яшчэ адно ўнікальнае ў сваім родзе поўнапрывадное спецыяльнае шасі — МЗКТ-793000 з колавай формулай 8х8 і масай 20.800 кг. Асаблівасць гэтага шасі заключаецца ў тым, што яно прызначана пад мантаж рознага абсталявання масай 24.000 кг і яго транспарціроўка па дарогах усіх катэгорый і па бездаражы з хуткасцю да 75 км/гадз. Індывідуальны падыход да распрацоўкі шасі для кожнага кліента разам з перадавымі тэхналогіямі забяспечваюць высокую якасць прадукцыі ад МЗКТ. 

КБ "Дысплей" паспяхова завершаны выпрабаванні і пачата серыйная вытворчасць і пастаўка спажыўцам новай панэльнай ЭВМ ПК-51М. Выраб з`яўляецца мадыфікацыяй існуючых панэльных ЭВМ з пашыранай вобласцю магчымага прымянення.

На беларускім стэндзе можна будзе азнаёміцца з рэкламнымі матэрыяламі прадукцыі ваеннага і двайнога прызначэння: сістэмы і сродкі сувязі, геаінфармацыйныя сістэмы і беспілотныя авіяцыйныя комплексы, навігацыйныя і геаінфармацыйныя тэхналогіі ў рашэнні задач транспартнай сферы, тэхналогіі "разумнага горада", энергазберагальныя сістэмныя рашэнні і тэхналогіі для энергетычных і вытворчых аб`ектаў, аб`ектаў ЖКГ, разнастайныя дазіметры-радыёметры, мабільны комплекс радыяцыйнага сканіравання МКС-АТ6103 і многае іншае.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 верасня 2015
 
Дата публикации:15.09.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1394
 
Ключевые слова:
Выставка Вооружение Электроника Тягачи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме