https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі прадставіць у Маскве сольную праграму


Пра гэтта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі.
Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі 10 лістапада прадставіць у Маскве сольную праграму "Зямля пад белымі крыламі".

Выступленне заслужанага калектыву Беларусі пройдзе ў Канцэртнай зале імя П.І.Чайкоўскага і будзе прымеркавана да 55-годдзя калектыву.

Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі - найстарэйшы прафесійны харэаграфічны калектыў, які адзначыў у кастрычніку 2014 года сваё 55-годдзе. Больш за чвэрць стагоддзя мастацкім кіраўніком ансамбля з`яўляецца вядомы балетмайстар, народны артыст Беларусі, прафесар Валянцін Дудкевіч. Галоўную задачу сваёй работы ён бачыць у папулярызацыі беларускага народнага танца як аднаго з найбагацейшых пластоў нацыянальнай культуры. Творчасць балетмайстра адзначана смелым пошукам свайго харэаграфічнага почырку, імкненнем да новых арыгінальных трактовак сталых фальклорных форм.

Сёння Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі прапануе сваім гледачам вялікія відовішчныя канцэртныя праграмы, складзеныя з беларускіх традыцыйных, жанравых і сучасных танцаў. Сярод апошніх работ калектыву - харэаграфічная кампазіцыя "Крывічы", у якой знайшлі адлюстраванне фальклорныя сімвалы круга і агню; феерыя "Лянок" - сучаснае ўвасабленне традыцыйнага карагода; дуэт "Барбара", што раскрывае вечную загадку ўзаемаадносін мужчыны і жанчыны; "Лявоніха" на музыку Яўгена Глебава. Артысты ансамбля аб`ездзілі з канцэртамі паўсвету. Ім апладзіравалі гледачы Азіі і Афрыкі, Еўропы і Блізкага Усходу, Злучаных Штатаў і Лацінскай Амерыкі. У апошнія гады калектыў неаднаразова гастраляваў у Кітаі, Італіі і Літве, выступаў на канцэртных пляцоўках Арменіі, Казахстана, Паўночнай Карэі і Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў.

3 лістапада 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.11.2014
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1385
 
Ключевые слова:
Ансамбль танца Гастроли
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме