https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" павялічыла частату палётаў паміж Мінскам і Масквой


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Авіякампанія "Белавія" з 20 студзеня павялічыла частату палётаў паміж Мінскам і Масквой.

"З 20 студзеня "Белавія" пачынае выкананне шостага штодзённага рэйса ў маскоўскі аэрапорт Дамадзедава. Такое рашэнне звязана з імкненнем авіякампаніі палепшыць сэрвіс згодна з пажаданнямі пасажыраў і поўнасцю задаволіць попыт на перавозку паміж дзвюма сталіцамі", - удакладнілі спецыялісты. Беларуская авіякампанія разлічвае ўбачыць на гэтым рэйсе бізнес-пасажыраў, якія рэгулярна падарожнічаюць паміж Масквой і Мінскам.

Новыя рэйсы будуць выконваць у дзённы час пераважна на самалётах Embraer-195LR у двухкласнай кампаноўцы.

Цяпер "Белавія" ажыццяўляе рэгулярныя палёты ў сем гарадоў Расіі: Маскву, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Сочы, Краснадар, Екацярынбург і Самару. З 15 верасня 2014 года авіякампанія павялічыла колькасць рэйсаў паміж Мінскам і Санкт-Пецярбургам да 3 разоў штодзённа.

"Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі, вядучы грузавы. З пачатку 2014 года паветраны флот авіякампаніі павялічыўся на пяць самалётаў. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў больш як 40 аэрапортаў краін Еўропы і Азіі. Адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам гарантавання бяспекі.

20 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.01.2015
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:1436
 
Ключевые слова:
Белавиа Домодедово Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме