https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Расіі з’явіцца дзесяць беларускіх канцэпт-стораў «Да Дому»


У Расіі з’явіцца дзесяць беларускіх канцэпт-стораў «Да Дому». Аб гэтым журналістам расказала старшыня «Беллегпрама» Таццяна Лугіна на палях міжнароднай прамысловай выстаўкі ІНАПРАМ-2023 у Екацярынбургу.
Паводле слоў Таццяны Лугіной, «Беллегпрам» змяніў падыходы і канцэптуальнае знаходжанне на расійскай зямлі.

«Сёння перспектыўнай тэмай узаемадзеяння з’яўляецца прамысловая кааперацыя праз стварэнне сумесных прадпрыемстваў. Безумоўна, адкрытай нішай застаецца рознічная сетка. Такія праекты, як „БЕЛРУ“, які ўключае сетку магазінаў пад гэтым брэндам, працуюць на тэрыторыі Масквы і Маскоўскай вобласці», — расказала яна.

Таццяна Лугіна дадала, што канцэпт-стор «Да Дому» таксама цікавы расійскаму спажыўцу. «Акрамя эфектыўнасці яго работы ў Беларусі мы назіраем і непадробленую цікавасць рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі пры наведванні нашых магазінаў. У рэгіёнах зацікаўлены ў дамашнім тэкстылі, посудзе, розных відах тэкстылю з бавоўны, пляценні лазы і ратангу, вырабах з гліны і лёну. Гэты фармат намі падлічаны. Ужо распрацаваны бізнес-план па адкрыцці 10 фірменных магазінаў „Да Дому“ ў Расіі», — адзначыла яна.

Каласальная падтрымка расійскіх прадстаўнікоў на даволі высокім узроўні прыемная, падзялілася Таццяна Лугіна. «Мы будзем карыстацца ўсімі дадзенымі нам магчымасцямі. Наш урад таксама гатовы падтрымаць нас нейкімі больш зручнымі крэдытнымі рэсурсамі, каб наладзіць гэту сетку», — сказала на на заканчэнне старшыня «Беллегпрама».

Беларусь упершыню выступае ў якасці краіны — партнёра міжнароднай прамысловай выстаўкі ІНАПРАМ. Выстаўка пачала ўжо сваю работу і прадоўжыцца да 13 ліпеня. Беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам прыбыла ў Екацярынбург для ўдзелу ў мерапрыемстве.

Звязда, 10 ліпеня 2023
 
Дата публикации:10.07.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:163
 
Ключевые слова:
Беллегпром Торговый дом Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме