https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння.


Расійскі прэзідэнт выказаў упэўненасць, што Масква і Мінск разам змогуць пераадолець любыя цяжкасці.
"Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам пераадолець любыя цяжкасці і забяспечыць далейшае нарошчванне шматпланавага расійска-беларускага супрацоўніцтва, у тым ліку ў фармаце Саюзнай дзяржавы", - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме расійскага прэзідэнта, апублікаванай на сайце Крамля.

Пуцін таксама адзначыў, што шануе ўзаемаразуменне, якое ўсталявалася паміж двума кіраўнікамі дзяржаў.

Расійскі лідар выказаў упэўненасць у тым, што сумеснымі намаганнямі Масква і Мінск змогуць пераадолець любыя цяжкасці і забяспечыць далейшы рост шматпланавага расійска-беларускага супрацоўніцтва, у тым ліку – і ў фармаце Саюзнай дзяржавы.

Пуцін таксама пажадаў свайму беларускаму калегу здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці.

Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 года і сёлета адзначае 69-годдзе. Прадстаўнікі прэс-службы кіраўніка дзяржавы падкрэсліваюць, што гэты дзень прэзідэнт, як правіла, праводзіць у працоўным рэжыме.

Мінск, 30 жніўня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:30.08.2023
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:128
 
Ключевые слова:
Поздравление Александр Лукашенко Владимир Путин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме