https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўніцтва Хабараўскага края лічыць неацэнным вопыт Беларусі ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці


Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні ўрада Хабараўскага края па эканамічным пытанням Аляксандр Левінталь 5 жніўня на сустрэчы з беларускай дэлегацыяй, паведамілі ў прэс-службе губернатара і краявога ўрада.
5-8 жніўня Хабараўскі край і Амурскую вобласць наведвае сумесная дэлегацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Міністэрства прамысловасці Беларусі. Члены дэлегацыі пабываюць на сельскагаспадарчых прадпрыемствах і правядуць перагаворы з прадстаўнікамі ўлады і бізнесу.

Сёння адбылася сустрэча, на якой прысутнічалі кіраўнікі ўрада края і ўлады горада Хабараўска. Паводле слоў першага намесніка старшыні ўрада Хабараўскага края па эканамічных пытаннях Аляксандра Левінталя, цяперашняя знешнепалітычная сітуацыя дыктуе новыя падыходы ў развіцці галін эканомікі. Акцэнт робіцца на замяшчэнне імпарту і ўласную вытворчасць, забеспячэнне харчовай бяспекі.

Намеснік старшыні ўрада края - міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Яц адзначыў, што сярод перспектыўных ідэй - сумеснае будаўніцтва зернесушыльнага і жывёлагадоўчага комплексаў. Рэгіён адчувае дэфіцыт уласнага малака, які замяшчаецца імпартам.

Аляксандр Яц таксама падкрэсліў, што ў Хабараўскім краі трэба пашыраць асартымент рэалізуемых беларускіх тавараў. Для іх дастаўкі неабходны дылерскі цэнтр. Акрамя таго, на ўзроўні Мытнага саюза неабходна прадугледзець кампенсацыю транспартных расходаў для пастаўшчыкоў, лічыць ён.

5 жніўня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.08.2014
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1213
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Товары из Беларуси Хабаровский край
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме