https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія дамовіліся аб парадку залічэння мытных пошлін на вырабленыя ў Беларусі нафтапрадукты


Аб гэтым заявіў журналістам віцэ-прэм`ер РФ Аркадзь Дварковіч па выніках праведзеных 7 кастрычніка ў Сочы перагавораў прэм`ер-міністраў Беларусі і Расіі Міхаіла Мясніковіча і Дзмітрыя Мядзведзева.
Беларусь і Расія дасягнулі дамоўленасці аб парадку залічэння мытных пошлін на нафтапрадукты, вырабленыя ў Беларусі, з улікам раней дасягнутых пагадненняў і разліковых страт бюджэту Беларусі ад падатковага манеўру ў нафтавай галіне РФ.

"Па выніках перагавораў у Сочы дасягнута дамоўленасць аб парадку залічэння мытных пошлін на нафтапрадукты, вырабленыя ў Рэспубліцы Беларусь у 2015 годзе, у рамках пагадненняў аб стварэнні ЕАЭС. Дамоўленасці ўлічваюць як раней дасягнутыя пагадненні аб аб`ёмах паставак нафты і нафтапрадуктаў, так і разліковыя страты бюджэту Рэспублікі Беларусь ад вялікага падатковага манеўру", - сказаў Аркадзь Дварковіч.

7 кастрычніка 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.10.2014
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1197
 
Ключевые слова:
Пошлины Нефть Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме