https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Звышскладаных пытанняў у адносінах Расіі і Беларусі зараз няма, лічыць прэм`ер-міністр РФ


Прыярытэт заключаецца ў нарошчванні гандлёвага абароту, заявіў Дзмітрый Мядзведзеў 21 кастрычніка ў Мінску на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
"У гэты час няма нейкіх звышскладаных пытанняў, на двухбаковым трэку ўсё ў парадку, усе асноўныя пытанні мы закрылі, якія перыядычна ўзнікаюць, гэта звычайная абсалютна сітуацыя. Цяпер наша задача, як мне падаецца, нарасціць гандлёвае ўзаемадзеянне",— цытуе расійскага прэм`ера РИА Новости.

Паводле слоў Мядзведзева, з-за крызісу і ўсякага роду абмежаванняў, а таксама з-за іншых цяжкасцяў гандлёвы абарот крыху "прасеў". "Я думаю, што ўрад якраз можа гэтым заняцца, тым больш што з улікам наяўнай сітуацыі адкрываюцца дадатковыя магчымасці для прысутнасці нашых беларускіх партнёраў на расійскім рынку, уключаючы пытанні пастаўкі харчавання", — сказаў ён. 

Лукашэнка са свайго боку заявіў, што Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі павінна застацца арыенцірам для іншых інтэграцыйных аб`яднанняў.

"Я проста кажу: калі мы дасягнем такога ўзроўню супрацоўніцтва з Расіяй у нашым Еўразійскім саюзе, як у нас у межах двухбаковага дагавора, тады нам няма неабходнасці трымаць дзве структуры, — цытуе Лукашэнку БелТА. — Але пакуль мы не маем ні палітычнага складальніка, ні дыпламатычнага, ні ваеннага ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза, хай гэта застанецца нейкім арыенцірам для іншых інтэграцыйных аб`яднанняў". 

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў: "І ў Саюзнай дзяржаве адпачываць мы, напэўна, не збіраемся, мы і далей будзем рухацца, удасканальваючы і нарматыўна-прававую базу, і прасоўваючыся па кірунках, якія цікавыя для нашага народа і расіян". 

Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь і Расія ўступаюць у новы год як ніколі без асаблівых праблем у адносінах. "Мы можам працаваць, спакойна выбудоўваючы нашы адносіны ва ўсіх кірунках, пачынаючы ад энергетыкі і завяршаючы пастаўкамі прадукцыі. Гэта, напэўна, ужо вялікі крок і вялікае дасягненне", — сказаў ён. 

Кіраўнік дзяржавы выказаў падзяку Мядзведзеву за ўсё, што зроблена апошнім часам для двухбаковых адносін і Беларусі ў прыватнасці. Акрамя таго, ён выказаў падзяку віцэ-прэм`еру РФ Аркадзю Дварковічу за тое, што той зрабіў для двухбаковых адносін і ўрэгулявання спрэчных пытанняў. "Дай Бог, каб і далей так рухацца", — падкрэсліў Лукашэнка.

Мядзведзеў прыбыў у Мінск для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы (СД) Беларусі і Расіі. На парадку дня 35 пытанняў. 

Сярод найважнейшых пытанняў, якія неабходна абмеркаваць удзельнікам перамоў: вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў 2013 годзе і першым паўгоддзі 2014 года; асноўныя параметры праекта саюзнага бюджэту на 2015 год; прыярытэтныя кірункі далейшага развіцця СД на сярэднетэрміновую перспектыву (2014—2017 гады); прагнозныя балансы попыту і прапановы па найважнейшых відах прадукцыі СД на 2014 год; індыкатыўныя балансы паліўна-энергетычных рэсурсаў СД на 2014 і 2015 гады; адзіная структурная прамысловая палітыка ў межах СД; праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2014—2015 гады; план мерапрыемстваў па фарміраванні і функцыянаванні аб`яднанай транспартнай сістэмы СД; канцэпцыя сацыяльнага развіцця СД да 2015 года; планы сумесных мерапрыемстваў па забеспячэнні функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войск (сіл) Беларусі і РФ, а таксама па процідзеянні тэрарызму на тэрыторыі СД у 2015 годзе. 

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 21 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:21.10.2014
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1335
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме