https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Генеральная пракуратура Беларусі прыняла рашэнне аб выдачы Уладзіслава Баумгертнера расійскаму боку


Аб гэтым паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.
"У Генеральную пракуратуру Беларусі ў адпаведнасці з палажэннямі Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года паступіла просьба Генеральнай пракуратуры Расіі аб заключэнні пад варту і выдачы грамадзяніна Расіі Уладзіслава Баумгертнера. Генеральнай пракуратурай Беларусі пры разглядзе гэтага звароту ўстаноўлена, што ў вядзенні Следчага камітэта Расіі знаходзіцца крымінальная справа па абвінавачанню апошняга ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.33 і ч.2 арт.201 КК Расіі (злоўжыванне паўнамоцтвамі). Уладзіслаў Баумгертнер 17 кастрычніка бягучага года быў аб`яўлены ў міжнародны вышук, і ў гэты ж дзень Басманным раённым судом Масквы была вынесена пастанова аб выбранні адносна яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту", - адзначылі ў Генпракуратуры.

Просьба Генеральнай пракуратуры Расіі аб выдачы Уладзіслава Баумгертнера была прадстаўлена ва ўстаноўлены тэрмін і адпавядае патрабаванням канвенцыі. Дзеянні, што інкрымінуюцца яму расійскім бокам, з`яўляюцца каральнымі і па беларускаму заканадаўству, за іх учыненне прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

"Такім чынам, прадугледжаных названай канвенцыяй і заканадаўствам Беларусі і Расіі перашкод для выдачы Уладзіслава Баумгертнера расійскаму боку для прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці няма. З улікам гэтых абставін Генеральнай пракуратурай Беларусі вынесена пастанова аб задавальненні просьбы Генеральнай пракуратуры Расіі аб выдачы Уладзіслава Баумгертнера кампетэнтным органам Расіі для прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Гэта пастанова ім абскарджана не была", - заявілі ў Генеральнай пракуратуры.

Пытанне аб выдачы Уладзіслава Баумгертнера вырашалася Генеральнай пракуратурай Беларусі ў адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі, якія прадугледжваюць узаемную выдачу грамадзян, у звычайным парадку.

21 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.11.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1032
 
Ключевые слова:
Уралкалий БКК Беларусь-Россия Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме