https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Унікальныя музычныя інструменты прадстаўлены на выстаўцы "Белая Русь і яе суседзі" ў Мінску


Выстаўка "Белая Русь і яе суседзі" адкрылася 29 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.
Выстаўка з`яўляецца сумесным праектам Расійскага этнаграфічнага музея (Санкт-Пецярбург) і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. Яна падрыхтавана спецыяльна для экспанавання ў Мінску і прэзентуецца ўпершыню.

"Белая Русь і яе суседзі" - унікальная выстаўка. Для нашага музея гэты праект з`яўляецца нумарам адзін. У час экспазіцыі адбудуцца лекцыі, музычныя вечарыны, паколькі выстаўка закранае вялікі пласт культуры, мы хацелі б прадэманстраваць гэта рознымі мерапрыемствамі", - адзначыў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Алег Рыжкоў.

Намеснік старшыні РГА "Белая Русь" Аляксандр Шацько звярнуў увагу, што праекты міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі, Саюзнай дзяржавы садзейнічаюць умацаванню культурных сувязей паміж дзвюма краінамі. "Мы з Расіяй не толькі суседзі, мы адзіны народ, у нас агульная культура", - падкрэсліў ён.

Экспазіцыя прадстаўляе больш за 700 аўтэнтычных помнікаў традыцыйнай культуры народаў, якія насялялі землі гістарычнай вобласці, якая атрымала назву "Белая Русь". Увазе гледача прадстаўлены традыцыйнае адзенне, якія найбольш яскрава ствараюць візуальныя вобразы беларусаў, літоўцаў, латышоў, палякаў, украінцаў, рускіх і іншых народаў, падкрэсліваюць агульныя рысы і паказваюць своеасаблівасць кожнай з культур. Адной з цэнтральных тэм выступае вясельны комплекс - своеасаблівы этнічны сімвал народаў. Дэманструюцца куфры з пасагам, сталовыя рэчы, адзенне. Удзяляецца ўвага тэме рэлігіі, канфесіям як важнай частцы нацыянальнага адзінства і культурнага багацця народаў. У прыватнасці, паказаны атрыбуты святкавання Вялікадня - бажніцы, ручнікі, размаляваныя яйкі і іншыя прадметы.

На выстаўцы экспануюцца таксама матэрыялы, якія расказваюць аб рамесных традыцыях - ткацтве, дрэваапрацоўцы, ганчарстве, кавальскай справе. Жамчужынай сярод прадстаўленых помнікаў культуры з`яўляецца калекцыя ўнікальных музычных інструментаў, якая ўпершыню экспануецца ў такім аб`ёме.

Экспазіцыя выстаўкі не толькі знаёміць з цікавым гістарычным матэрыялам, але і з`яўляецца прэзентацыяй аднаго з буйнейшых этнаграфічных музеяў Еўропы. Расійскі этнаграфічны музей вядзе сваю гісторыю з 1895 года, ён знаёміць са спрадвечнай культурай розных народаў Расіі і сумежных з ёю краін, іх побытам, традыцыямі, светапоглядам.

Выстаўка працуе па 26 студзеня 2014 года.

Выстаўка "Белая Русь і яе суседзі" падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы кампаніі Japan Tabacco International у Рэспубліцы Беларусь і СП ЗАТ "Мілавіца".

29 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.11.2013
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1421
 
Ключевые слова:
Выставка Беларусь-Россия Этнография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме