https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт ААТ "Нафтавая кампанія "Раснафта" Ігар Сечын заявіў, што зацікаўлены ў куплі дзяржаўнай долі ў Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе


Аб гэтым ён паведаміў журналістам.
"Нам гэты актыў цікавы. Мы ўжо там прысутнічаем. Усё астатняе будзе залежаць ад умоў продажу. Будзем разглядаць", — цытуе Сечына агенцтва "Прайм".

Гэту заяву Сечын зрабіў праз шэсць дзён пасля таго як Дзяржаўны камітэт па маёмасці аб`явіў аб плануемым продажы на аўкцыёнах і конкурсах акцый больш чым 80 прадпрыемстваў і яшчэ некалькіх прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў, што належаць Рэспубліцы Беларусь. Сярод іншага, на продаж па конкурсе выстаўлена дзяржаўная доля ў ААТ "Мазырскі НПЗ" (42,76%) балансавым коштам па стане на 1 студзеня гэтага года 4,68 трлн. рублёў.

А месяцам раней, 11 верасня, у Мінску адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Ігарам Сечыным. Беларускі кіраўнік прапанаваў расійскай кампаніі пашырыць супрацоўніцтва з Беларуссю: "Мы вельмі зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з "Раснафтай" яшчэ і таму, што гэта — вялікая імперыя". Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што беларускі бок не хацеў бы абмежавацца толькі перапрацоўкай нафты і рэалізацыяй нафтапрадуктаў: "Такая імперыя мае патрэбу ў забеспячэнні, пачынаючы ад прадуктаў харчавання і заканчваючы тэхнікай. Таму мы будзем прасіць вас разгледзець пытанні, каб пры роўных магчымасцях мы мелі перавагу ў пастаўках той прадукцыі і тавараў, якія вам будуць патрэбныя для вытворчасці і забеспячэння функцыянавання кампаніі. Я прасіў урад, каб яны прапрацавалі такія кірункі супрацоўніцтва".

Лукашэнка таксама падзякаваў Сечыну за прынцыповасць, якую кіраўніцтва "Раснафты" праяўляе ў пытаннях абавязацельстваў расійскага боку па пастаўках нафты ў Беларусь.

Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 16 кастрычніка 2013
 
Дата публикации:16.10.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1358
 
Ключевые слова:
Нефтепереработка Беларусь-Россия Роснефть Мазыр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме