https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Перамовы па якасці беларускай малочнай прадукцыі, што пастаўляецца ў Расію, пройдуць у Маскве 5 верасня


Пра гэта паведаміў журналістам 4 верасня кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка, перадае РІА Новости.
Ён выказаў заклапочанасць якасцю і бяспекай харчовай прадукцыі з Беларусі, асабліва малочнай.

Нагадаем, 28 жніўня Расспажыўнагляд выказаў апасенні наконт якасці малочных прадуктаў з Беларусі: 39 з 83 даследаваных узораў масла салодка-сметанковага несалёнага класічнай і паніжанай тлустасці не адпавядалі патрабаванням па маслатлушчавым складзе, дзве з дзевяці проб пітнога малака не адпавядалі патрабаванням па мікрабіялагічных паказчыках, дзевяць з 15 проб сухога малака не адпавядалі патрабаванням па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках, у тым ліку па ўтрыманні антыбіётыкаў.

"Прэтэнзіі, канешне, застаюцца. Яны нікуды не растварыліся і не разышліся ў паветры", — сказаў сёння журналістам галоўны санітарны ўрач Расіі.

Паводле яго слоў, у Маскве заўтра адбудзецца "чарговы цыкл высвятлення пазіцый". У гэты ж дзень у кіраўніка Расспажыўнагляду прызначана сустрэча з міністрам аховы здароўя Беларусі Васілём Жарко.

Анішчанка ўдакладніў, што 5 верасня ў Маскве віцэ-прэм`ер Аркадзь Дварковіч правядзе пасяджэнне расійска-беларускай міжурадавай камісіі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, беларускі бок будзе прадстаўляць першы віцэ-прэм`ер урада Уладзімір Сямашка.

Як паведамлялася, цяпер планы правесці пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы захоўваюцца. "Працягваецца спакойная і ўпэўненая падрыхтоўка да пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, якое запланавана на 17 верасня", — паведаміў суразмоўца БелаПАН. Эксперты лічаць, што сітуацыя з правядзеннем саюзнага Саўміна канчаткова праясніцца пасля перамоў віцэ-прэм`ераў Беларусі і Расіі ў чацвер.

Нагадаем, расійскія інфармагенцтвы са спасылкай на крыніцы ў расійскім урадзе паведамілі 3 верасня аб тым, што найбліжэйшая сустрэча прэм`ер-міністраў Беларусі і Расіі можа адбыцца 24—25 верасня ў Казахстане на пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага савета.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 4 верасня 2013
 
Дата публикации:04.09.2013
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1467
 
Ключевые слова:
Молоко Беларусь-Россия Санитария Техрегламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме