https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За два тыдні ў Мінску перакрыты два каналы паступлення псіхатропаў з Расіі


За мінулыя два тыдні снежня супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі (УНіПГЛ) ГУУС Мінгарвыканкама ліквідаваны два каналы паступлення ў беларускую сталіцу з Расіі асабліва небяспечных псіхатропаў.
Як паведамілі ў ГУУС, у першым выпадку ў поле зроку аператыўнікаў трапіў 23-гадовы мінчанін, які даставіў з-за мяжы і спрабаваў рэалізаваць партыю мефедрону. Пры затрыманні дылера сіламі наркакантралёраў і байцоў спецпадраздзялення МУС "Алмаз" у яго кватэры па вуліцы Варанянскага было знойдзена прыкладна 40 г згаданага псіхатропу (каля 120 доз агульным коштам на "чорным" рынку 4.000 долараў ЗША).

Праз некалькі дзён былі затрыманыя 29-гадовы і 26-гадовы вадзіцелі гарадскіх арганізацый, у аўто аднаго з якіх аператыўнікі канфіскавалі больш як 100 г амфетаміну (300—350 доз коштам каля 10.000 долараў ЗША). Прычым аднымі псіхатропамі прыяцелі не абмежаваліся. Яны мелі пры сабе яшчэ і больш як 10 г гашышу. Усё гэта перавозчыкі даставілі з Расіі для далейшага перапродажу на радзіме са значнай нацэнкай, але так і не паспелі рэалізаваць ніводнага грама.

Цяпер дзеянням злачынцаў даецца прававая ацэнка.

У цэлым жа, як адзначыў начальнік УНіПГЛ ГУУС Канстанцін Ляшкевіч, за 2013 год у Мінску было канфіскавана больш як 7 кг рознага роду псіхатропных рэчываў, што перавысіла леташні аналагічны паказчык амаль у два разы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 снежня 2013
 
Дата публикации:30.12.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1177
 
Ключевые слова:
Криминал Контрабанда Наркотрафик
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме