https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выручка ад рэалізацыі білетаў на канцэрты XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" склала Br20 млрд


Аб гэтым паведаміў 111 ліпеня журналістам на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю 22-га форуму, дырэктар дырэкцыі фестывалю Аляксандр Сідарэнка.
"Білеты рэалізуюцца ўжо амаль на працягу месяца. На сённяшні дзень на іх продажы зароблена Br20 млрд. Гэта значны складальнік даходнай часткі фестывалю", - сказаў Аляксандр Сідарэнка. Традыцыйна высокі інтарэс гледачы праяўляюць да канцэртаў адкрыцця і закрыцця, сольных выступленняў зорак. Даволі актыўна вядзецца рэалізацыя білетаў і цяпер.

Гаворачы пра іншыя лічбы, міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў падкрэсліў, што, як і раней, форум мае моцную дзяржаўную падтрымку. У гэтым годзе яна склала Br8 млрд. 387 млн. Акрамя таго, фестываль фінансуецца за кошт сродкаў Саюзнай дзяржавы, з бюджэту якой у бягучым годзе было выдзелена амаль 24,9 млн. расійскіх рублёў.

XXII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 11 па 15 ліпеня. Удзел у ім прымуць артысты з 31 краіны. Фестывальную акрэдытацыю атрымаюць каля 5 тыс. чалавек. Падзеі форуму будуць асвятляць больш як 500 прадстаўнікоў СМІ з 14 краін. Праграма фестывалю ўключае 60 мерапрыемстваў, якія адбудуцца на 13 творчых пляцоўках горада.

11 ліпеня 2013, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.07.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1285
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Славянский базар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме