https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Помнік народнаму артысту СССР і Беларусі Уладзіміру Мулявіну на яго радзіме ў Екацярынбургу (Свярдлоўская вобласць Расіі) плануецца адкрыць у 2014 годзе


Пра гэта паведаміў губернатар Свярдлоўскай вобласці Расіі Яўген Куйвашаў падчас сустрэчы 22 лістапада ў Парыжы з паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам.
Нагадаем, з ініцыятывай усталявання помніка Мулявіну ў яго родным горадзе Міністэрства культуры Беларусі выступіла ў 2012 годзе. У верасні 2013 года ў Екацярынбургу ўсталяваны памятны знак каля кінатэатра "Космас" на месцы, дзе будзе адкрыты помнік.

Падчас размовы Куйвашаў адзначыў вялікую запатрабаванасць творчай спадчыны калектыва "Песняры" ў Екацярынбургу і вобласці, паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Францыі.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з прадстаўленнем сталіцы Свярдлоўскай вобласці ў якасці кандыдата для атрымання статуса горада — арганізатара сусветнай выставы EXPO 2020.

Латушка праінфармаваў Куйвашава аб пазіцыі ўрада Беларусі падтрымаць падчас выбараў Екацярынбург.

Галасаванне адбудзецца 27 лістапада ў Парыжы падчас правядзення Генеральнай асамблеі Міжнароднага бюро выстаў. Кандыдатамі на правядзенне EXPO 2020 таксама з`яўляюцца Дубай, Ізмір і Сан-Паўлу.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 23 лістапада 2013
 
Дата публикации:23.11.2013
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1450
 
Ключевые слова:
Екатеринбург Владимир Мулявин Песняры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме