https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аб`яўлены конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі"


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарта Беларусі.
Конкурс праводзіцца ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расійскай Федэрацыі, праграмы "100 лепшых тавараў Расіі" з 2001 года. За гэты час яго пераможцамі сталі больш за 660 беларускіх вытворцаў.

Мэта конкурсу - павысіць канкурэнтаздольнасць беларускай прадукцыі, экспартныя магчымасці айчынных вытворцаў, стварыць ім высокую рэпутацыю на расійскім рынку. Удзельнічаць у конкурсе могуць юрыдычныя асобы незалежна ад форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку ў Беларусі. Вылучаныя на конкурс тавары прымаюцца да разгляду пры ўмове, што яны пастаўляюцца ў Расійскую Федэрацыю на працягу не менш як адзін год.

Кокурс праходзіць па чатырох намінацыях: харчовыя тавары, прамысловыя тавары для насельніцтва, вырабы народных і мастацкіх промыслаў, прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння. Заяўкі на ўдзел у конкурсе падаюць да 15 ліпеня 2013 года ў сакратарыят камісіі па падвядзенню вынікаў конкурсу, сфарміраваны пры Дзяржстандарце Беларусі. Рашэнне аб прысуджэнні таварам звання лаўрэата прымаецца на пасяджэнні камісіі.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломам і атрымліваюць права размяшчэння знака (лагатыпа) конкурсу на тавары і яго ўпакоўцы, этыкетцы (ярлыку), а таксама могуць выкарыстоўваць яго ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах. Звесткі аб лепшых таварах і іх вытворцах размяшчаюцца на сайтах Дзяржстандарта Беларусі і Праграмы "100 лепшых тавараў Расіі" (www.100best.ru), а таксама ў каталогу гэтай праграмы. Каталог рассылаецца ў органы дзяржаўнага кіравання Расійскай Федэрацыі, іншыя зацікаўленыя арганізацыі.

15 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2013
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1641
 
Ключевые слова:
Конкурс Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме