https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы павіншаваў беларусаў і расіян з агульным святам


Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота павіншаваў беларусаў і расіян з агульным святам - Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
"Нашы два народы злучаюць шматвяковыя вузы кроўнай і духоўнай роднасці, агульнай гісторыі, выпрабаванняў і перамог, - адзначыў дзяржсакратар. - Сёння мы разам будуем агульны дом - Саюзную дзяржаву. Многае ўжо зроблена, мы рэалізуем міждзяржаўныя эканамічныя праграмы, развіваем гандаль, працуем над навуковымі і інавацыйнымі праектамі, паспяхова каардынуем сваю знешнюю палітыку. У сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і забеспячэння бяспекі Саюзная дзяржава выйшла на ўзровень поўнага і бязмежнага, у прамым сэнсе гэтага слова, даверу, які звязвае Беларусь і Расію. Сацыяльныя гарантыі для грамадзян нашых дзвюх краін забяспечваюць усім роўныя магчымасці ў працаўладкаванні, атрыманні адукацыі, выбары месца жыхарства".

Рыгор Рапота канстатаваў, што Саюзную дзяржаву часта называюць пілотным праектам, прыкладам для іншых інтэграцыйных структур, якія створаны на постсавецкай прасторы. "Сапраўды, многае ўжо зроблена. Яшчэ больш толькі трэба зрабіць. Але галоўнае, што рытм зададзены, і мы ведаем, што адкрываць новыя гарызонты супрацоўніцтва двум народам трэба разам, - падкрэсліў дзяржсакратар. - Жадаю нашаму агульнаму дому, Саюзнай дзяржаве, дабрабыту і працвітання, а яе грамадзянам - здароўя, упэўненасці ў будучым і душэўнага спакою!"

2 красавіка 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.04.2013
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1638
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме