https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Развіццё інтэграцыі будзе садзейнічаць забеспячэнню дабрабыту народаў Беларусі і Расіі


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сваім віншавальным пасланні Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што, "апіраючыся на слаўныя традыцыі мінулага і трывалыя вузы дружбы і культурнай і духоўнай агульнасці, якія спрадвеку звязваюць народы дзвюх краін, Расія і Беларусь паспяхова нарошчваюць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных галінах і канструктыўнае партнёрства ў міжнародных справах".

З задавальненнем адзначыўшы пазітыўныя вынікі пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, праведзенага 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу, Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў будзе садзейнічаць забеспячэнню дабрабыту расійскага і беларускага народаў, а ў перспектыве створыць добрыя перадумовы для фарміравання Еўразійскага эканамічнага саюза.

2 красавіка 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.04.2013
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1582
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Поздравление Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме