https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На будаўніцтва Беларускай АЭС у 2013 годзе плануецца зрасходаваць больш як 11 млрд. расійскіх рублёў


Аб гэтым паведамляе прэс-служба расійскай дзяржаўнай карпарацыі "Расатам".
На будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне (Гродзенская вобласць) сёлета пастаўлена задача асвоіць 11,252 млрд. расійскіх рублёў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк на пасяджэнні аператыўнага штаба па будаўніцтве Беларускай АЭС 31 студзеня.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўрада, замоўцы — ДУ "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі", генеральнага праекціроўшчыка і падрадчыка — аб`яднанай кампаніі ААТ "НІАЭП" — ЗАТ "Атамбудэкспарт" ("НІАЭП-АСЭ"), а таксама падрадных арганізацый і адміністрацыі вобласці.

"Урад паставіў перад намі задачу выканаць у тры разы больш работ па аб`ёме, чым летась, і асвоіць 11,252 млрд. расійскіх рублёў. Графік вельмі напружаны. У сакавіку архітэктурны праект павінен быць аддадзены на экспертызу, якая завершыцца ў маі. Таксама неабходна паскорыць працэс атрымання ліцэнзіі на ўзвядзенне АЭС. Да першага бетону мы плануем прыступіць 15 чэрвеня 2013 года", — цытуе Міхадзюка прэс-служба "Расатама".

Дырэктар па будаўніцтве атамнай станцыі ААТ "НІАЭП" Юрый Пуставой заявіў, што ў верасні гэтага года "неабходна завяршыць работы па 60 аб`ектах, якія забяспечваюць функцыянаванне вытворчай базы ў комплексе", адзначаецца ў паведамленні.

Работы на ядзерным і турбінным востраве пачнуцца адначасова 15 студзеня. Усяго на гэты год запланавана весці работы на 25 аб`ектах першага энергаблока.

Паводле слоў прэзідэнта "НІАЭП-АСЭ" Валерыя Лімарэнкі, "дзякуючы эфектыўнаму супрацоўніцтву з беларускім урадам праца па збудаванні АЭС ідзе вельмі дынамічна і з апярэджаннем тэрмінаў".

Нагадаем, 1 лютага на будпляцоўцы атамнай станцыі адбылася ўрачыстая цырымонія з нагоды пачатку чарговага этапу работ па будаўніцтве АЭС — падрыхтоўкі катлавана для другога энергаблока. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка і кіраўнік "Расатама" Сяргей Кірыенка.

Кірыенка заявіў журналістам, што гэта "ўзорна-паказальная будоўля", а сама Беларуская атамная станцыя адпавядае патрабаванням "постфукусімскай бяспекі". Паводле яго слоў, калі б падобная станцыя знаходзілася на месцы Фукусімы падчас прыроднай катастрофы ў Японіі ў 2011 годзе, з ёй бы нічога не здарылася. "Яна вытрымала б і магутнае землетрасенне, і звышмагутнае цунамі — вось такія нормы бяспекі закладваюцца сёння ў новую станцыю", — дадаў кіраўнік "Расатама".

Вечарам таго ж дня Сяргей Кірыенка і міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 4 лютага 2013
 
Дата публикации:04.02.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1761
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Белорусская АЭС Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме