https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Партыя БНФ ініцыюе грамадскае абмеркаванне размяшчэння ў Беларусі расійскай ваеннай базы


Пра гэта было заяўлена 27 ліпеня на пасяджэнні сойма партыі ў Мінску.
Партыя БНФ звернецца ў Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннем правесці грамадскія слуханні па пытанні размяшчэння ў Беларусі расійскай ваеннай базы.

"У выпадку адмовы мы будзем ініцыяваць правядзенне нефармальных слуханняў, куды запросім ваенных і экспертаў",—- сказаў лідар партыі Аляксей Янукевіч.

Таксама Партыя БНФ вырашыла падаваць заяўкі на правядзенне пікетаў з мэтай выказвання пратэсту супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай ваеннай базы.

"Нават калі ўлады не дазволяць іх правесці, сам факт звяртання будзе інфармацыйнай нагодай, каб расказаць людзям аб праблеме", — зазначыў Янукевіч.

Як паведамлялася раней, 27 ліпеня Партыя БНФ мела намер правесці каля расійскага пасольства пікет супраць размяшчэння ў Лідзе расійскай ваеннай базы. Аднак Мінгарвыканкам адмовіў у яго правядзенні, матывуючы сваё рашэнне тым, што заяўка не адпавядае заканадаўству аб масавых мерапрыемствах, а таксама незразумела, якія меры будуць прымаць заяўнікі для забеспячэння бяспекі ўдзельнікаў пікета. Апрача таго, у пісьмовым адказе з гарвыканкама зазначаецца, што правядзенне пікета можа стварыць перашкоды пешаходнаму і транспартнаму руху.

На думку Партыі БНФ, размяшчэнне на тэрыторыі краіны расійскіх ваенных баз і аб`ектаў супярэчыць нацыянальным інтарэсам і Канстытуцыі Беларусі, а таксама ставіць пад пагрозу бяспеку кожнага беларуса.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 27 ліпеня 2013
 
Дата публикации:27.07.2013
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1857
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Военная база Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме