https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


РФ і Беларусь дасягнулі асаблівага ўзроўню ўзаемадзеяння навуковых школ


Нараўне з прэміяй Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі плануецца заснаваць і саюзную прэмію для маладых навукоўцаў.
Сёння пацвярджаецца асаблівы ўзровень узаемадзеяння нацыянальных навуковых школ Беларусі і Расіі, заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы (СД) Дзмітрый Мезенцаў на цырымоніі ўручэння прэміі СД у галіне навукі і тэхнікі, якая праходзіць у Мінску.

На яго думку, лаўрэаты прэміі – гэта важны прыклад для тысяч даследчыкаў і вучоных. Дзяржсакратар дадаў, што практыка адносін у гэтай і іншых сферах паміж Беларуссю і Расіяй адрозніваецца асаблівым узроўнем даверлівасці, шчырасці і сяброўства.

"Гэта не значыць, што няма спрэчак. Гэта не значыць, што заўсёды трэба прымаць той пункт гледжання, з якім мы цяпер не згодны. Але гэта наймагутнейшы рэсурс нашага ўзаемадзеяння, аб якім цяжка сказаць у пратаколах", - адзначыў Мезенцаў.

Падобная якасць адносін дзвюх краін, як ён лічыць, не адказ на націск калектыўнага Захаду, а рашэнне, якое было задоўга да санкцый.

Новая прэмія

Паводле слоў дзяржсакратара, акрамя прэміі ў галіне навукі і тэхнікі, плануецца заснаваць і саюзную прэмію для маладых вучоных. Гэтае пытанне вынясуць на будучае пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета. Ідэю ўжо падтрымаў Савет міністраў Саюзнай дзяржавы.

"Перакананы ў тым, што саюзны бюджэт не паскупіцца, каб маладых навукоўцаў падтрымаць за іх распрацоўкі", - адзначыў Мезенцаў.

Дзяржсакратар падкрэсліў, што супрацоўніцтва ў навуцы, у галіне высокіх тэхналогій – адзін з прыярытэтаў дзвюх краін.

У гэтым годзе саюзнай прэміяй у галіне навукі і тэхнікі годзе адзначаны калектыў, у які ўваходзяць Святлана Барынская, Вадзім Сцяпанаў і Мікалай Янкоўскі (РФ), а таксама Аляксандр Кільчэўскі, Святлана Котава і Ірма Масэ (Беларусь) за распрацоўку інавацыйных генагеаграфічных і геномных тэхналогій ідэнтыфікацыі асобы і індывідуальных асаблівасцей чалавека.

Мінск, 8 снежня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:08.12.2023
Тематика:Образование, Союзное государство
Просмотров:276
 
Ключевые слова:
Наука Технологии Инноавции Премия Союзного государства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме