https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі падтрымае расійскі адказ на прыняты кангрэсам ЗША "акт Магніцкага"


Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі Дзяржаўнай думы РФ Леанід Слуцкі.
Сенат ЗША 6-га снежня прыняў "закон Магніцкага" пра візавыя санкцыі адносна расіян, якія маюць дачыненне, паводле меркавання кангрэсменаў, да парушэнняў правоў чалавека. У адказ Дзярждума падрыхтавала "закон Дзімы Якаўлева", у першым чытанні ён быў прыняты 14-га снежня. Другое чытанне запланавана на 19-га снежня, трэцяе — на 21-е, а на 2013 год плануецца, што закон набудзе моц. Законапраект распаўсюджваецца на грамадзян ЗША, якія парушылі правы расіян ці мелі дачыненне да злачынстваў у адносінах да іх.

"Саюзная дзяржава з задавальненнем падтрымае пазіцыю Дзярждумы і кіраўніцтва Расіі. Мы не можам дазволіць адтоптвацца на нашай рэпутацыі, карыстаючыся падобнымі прыцягнутымі за вушы дасье, як "акт Магніцкага", — заявіў Слуцкі журналістам падчас сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якая праходзіць 18 снежня ў Маскве.

"Я ўпэўнены, што ў гэтым выпадку паміж расійскімі і беларускімі калегамі ў межах Саюзнай дзяржавы і за межамі Саюзнай дзяржавы рознагалоссяў не будзе", — лічыць Слуцкі.

Сяргей Пульша, БелаПАН
18 снежня 2012
 
Дата публикации:18.12.2012
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1789
 
Ключевые слова:
Список Магнитского Права человека Санкции Россия-США Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме