https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Супрацоўніцтву — мацнець!


Сібір зацікаўлена ў беларускіх тралейбусах.
У Новасібірску прайшло першае пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Новасібірскай вобласці. Разам з беларускай дэлегацыяй, якую ўзначальваў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў, у Новасібірск адправілася і карэспандэнт "Звязды". Ляцелі, дарэчы, прамым авіярэйсам Мінск—Новасібірск, які авіякампанія "Белавія" ў межах супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі (!) адкрыла мінулым летам.

2012 год абодва бакі назвалі годам прарыву ў эканамічным, навуковым, культурным супрацоўніцтве. Адбылося больш за 20 дзелавых сустрэч і ў Мінску, і ў Новасібірску. Як вынік — тавараабарот паміж Новасібірскай вобласцю і Беларуссю павялічыўся амаль на чвэрць. Нязменна цесным застаецца ўзаемадзеянне ў сферы развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці: аб гэтым сведчыць вялікая колькасць беларускай сельгастэхнікі на сібірскіх палях. Але на дасягнутым спыняцца ніхто не збіраецца! Рэгіёны будуць не толькі працягваць абменьвацца таварамі і камплектуючымі, але і плануюць наладзіць сумесныя вытворчасці. У прыватнасці, разглядаецца варыянт сумеснага выпуску ў Сібіры беларускіх ліфтаў.

Важны кірунак эканамічнага супрацоўніцтва паміж гарадамі-пабрацімамі — Новасібірскам і Мінскам — закупка пасажырскага аўтатранспарту. Так, летась Новасібірск набыў 10 спецыяльна адаптаваных аўтобусаў МАЗ. На пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва ішла гаворка пра тое, што мэрыя Новасібірска плануе сёлета накіраваць больш за 200 млн рублёў на куплю 15 тралейбусаў і трамваяў беларускай вытворчасці.

Сярод перспектыўных кірункаў на 2013 год губернатар Новасібірскай вобласці Васіль Юрчанка назваў машынабудаванне, мікраэлектроніку, аграпрамысловы комплекс. "Вялікая ўвага надаецца і ўзмацненню супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук у навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах, — дадаў Анатоль Нічкасаў. — У тым ліку, што тычыцца нанатэхналогій, медыцыны..."

Чарговае пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва пройдзе ў 2014 годзе ў Мінску.
__________________________
Даведка "Звязды"

У 2012 годзе адбыўся афіцыйны візіт дэлегацыі Новасібірскай вобласці ў Рэспубліку Беларусь. У выніку заключана Пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве, падпісана праграма мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Новасібірскай вобласцю на 2012-2015 гады. Акрамя таго, заключаны дагавор аб пабрацімстве Мінска і Новасібірска. 


Надзея Дрыла
Звязда, 30 красавіка 2013
Мінск—Новасібірск—Мінск.
 
Дата публикации:30.04.2013
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1653
 
Ключевые слова:
Новосибирская область
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме