https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэлегацыя Беларусі правяла перамовы на расійскім КамАЗе


Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з першым віцэ-прэм`ерам Уладзімірам Сямашкам правяла 16 мая ў Набярэжных Чалнах (Расія) перамовы з расійскім КамАЗам.
Перамовы вяліся ў закрытым рэжыме.

Як паведамляе прэс-служба КамАЗа, у склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі міністр прамысловасці Дзмітрый Кацярыніч, генеральны дырэктар ААТ "МАЗ" Віктар Асноўскі, першы намеснік старшыні Дзяржкамітэта па маёмасці Сяргей Пяткоў.

Сустракалі дэлегацыю гендырэктар КамАЗа Сяргей Кагогін, дырэктар па развіцці Ірэк Гумераў, намеснік гендырэктара па закупках Рустам Шамсутдзінаў. З расійскага боку ў перамовах таксама бралі ўдзел віцэ-прэм`ер Татарстана Равіль Зарыпаў і прадстаўнік Мінпрамгандлю РФ Рэнат Мілкаманавічус.

Прадстаўнікі Беларусі наведалі завод рухавікоў і расійска-амерыканскае прадпрыемства "Камінз Кама", азнаёміліся з лініяй апрацоўкі блока цыліндраў. Затым госці агледзелі канвеер зборкі дызельных рухавікоў. На кавальскім заводзе дэлегацыя агледзела лініі апрацоўкі каленчатага вала і пярэдняй восі. Адбылася экскурсія па галоўным канвееры КамАЗа, наведванне Навукова-тэхнічнага цэнтра кампаніі, дзе быў выстаўлены ўвесь мадэльны рад камскіх велікагрузаў.

Перамовы вяліся ў закрытым рэжыме. Вядома толькі, што гаворка на іх ішла аб магчымым аб`яднанні двух гігантаў аўтапрама.

Нагадаем, падчас штогадовага паслання народу і парламенту 19 красавіка Аляксандр Лукашэнка выказаў сумненне ў мэтазгоднасці такога аб`яднання.

"Калі ад мяне прыходзяць людзі, я ў іх пытаюся: "Што мы атрымаем ад гэтага акцыянавання? <...> У нас ёсць праграма мадэрнізацыі на МАЗе. Я пытаюся: "Колькі вы ўкладзяце ў мадэрнізацыю МАЗа, калі вы сюды прыйшлі?" Грошай няма. Паўстае пытанне: што мы хочам гэтым паказаць, чаго дасягнуць?" І мяне ўжо пачынаюць інфармаваць: дык за імі стаяць іншаземцы з Германіі, Амерыкі. Яны з`яўляюцца там акцыянерамі, і яны проста будуць зацікаўленыя, каб тут МАЗ апусціць, закрыць. Бо не патрэбны лішні канкурэнт… Дарагія мае, я — прэзідэнт краіны. Я — прэзідэнт Беларусі. Мяне беларускі народ абраў, і я на гэтую акцыю, бандыцкую акцыю, інакш не назавеш, не пайду", — заявіў Лукашэнка.

У сваю чаргу пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у інтэрв`ю БелаПАН у канцы красавіка заявіў, што не бачыць падстаў для апасенняў у сувязі з аб`яднаннем МАЗа і КамАЗа ў адзіны холдынг. Паводле яго слоў, рэалізацыя сумеснага праекта на сёння прадугледжвае ўнясенне роўных доляў у адзіны холдынг "Расбелаўта".

"Аб продажы акцый прадпрыемстваў і вырашэнні пытанняў, звязаных з уласнасцю, на гэтым этапе гаворка не ідзе. Мяркуецца, што адзіная кампанія будзе адказваць за продаж аўтамабіляў розных брэндаў — МАЗ і КамАЗ — праз адзіную збытавую сетку", — патлумачыў Сурыкаў. Апрача таго, на яго думку, у межах холдынгу будзе актуальнае пытанне прыцягнення найноўшых заходніх тэхналогій.

Па выніках першага квартала 2013 года доля прадукцыі Мінскага аўтазавода на расійскім рынку грузавых аўтамабіляў поўнай масай 14–40 тон склала 7,4%. За год доля МАЗа скарацілася ўдвая: па выніках першага квартала 2012 года беларускі вытворца кантраляваў 14,3% расійскага рынку.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2013
 
Дата публикации:17.05.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1482
 
Ключевые слова:
МАЗ-КАМАЗ Акционирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме