https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінабароны Расіі плануе да 2014 года адмовіцца ад далейшых закупак грузавікоў "МАЗ", на якіх перавозяцца ракетныя комплексы "Авангард" і "Ярс"


Пра гэта піша сёння расійская газета "Известия".
Высокапастаўленая крыніца ў глаўкамаце Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння (РВСП) паведаміла выданню, што замест беларускіх грузавікоў міжкантынентальныя ракеты будуць ставіць на айчынныя "КамАЗы". "З гэтай мэтай на камскім заводзе ў 2013 годзе завяршаюць перспектыўнае грузавое шасі "Платформа". На іх мы ўсталюем не толькі пускавыя ўстаноўкі, але і ўсе дапаможныя комплексы: рухомыя інтэрнаты, машыны забеспячэння баявога дзяжурства і г.д.", — сказаў ён.

Разам з тым газета адзначае, што беларусам пакуль канчаткова не далі адмовы. У РВСП ужо паступілі першыя серыйныя мінскія грузавікі на новым шасі МЗКЦ. У межах ваеннага супрацоўніцтва з Беларуссю да 2014 года расійскія войскі атрымаюць некалькі дзясяткаў "Ярсаў" на мінскіх машынах, але новых закупак ужо не будзе.

Паводле меркавання ваенных, айчынныя шасі лепш адказваюць патрабаванням РВСП."Платформа" пераўзыходзіць МЗКТ па грузападымальнасці і праходнасці. "Калі "Платформа" прыжывецца ў РВСП, то "КамАЗы" на яе базе пойдуць ужо ва ўсе віды і роды Узброеных сіл, каб замяніць КрАЗы" і састарэлыя "МАЗы", якія цяпер эксплуатуюцца". Патрэбнасць войскаў у перавозках буйнагабарытных грузаў і ваеннай тэхнікі вельмі вялікая, удакладніў афіцэр.

Аднак яго калегі з тэхнічных службаў у "КамАЗах" не ўпэўненыя. Адзін з іх сказаў "Известиям", што ў КамАЗа практычна няма вопыту стварэння велікагрузных складаных аўтамабіляў. "Штучныя экзэмпляры яны могуць вылізаць і праславіць на ўвесь свет пры дапамозе ралі. Але буйнасерыйная вытворчасць — гэта іншае", — лічыць суразмоўца "Известий".

Аднак крыніца ў глаўкамаце РВСП "сумненні страявых ракетчыкаў развеяла". Ён заявіў, што трэба ўлічваць расійска-амерыканскі дагавор аб мерах па скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў 2010 года. Паводле дакумента, абодва бакі абавязваюцца мець не больш як 700 разгорнутых носьбітаў ядзернай зброі — МБР шахтавага і колавага базавання, ракет падводных лодак і бамбардзіроўшчыкаў. На долю "Платформы" прыйдзецца зусім невялікая колькасць пускавых комплексаў. "Вадзіцелі і тэхнікі ў РВСП больш культурныя і тэхнічна падкаваныя, чым у астатніх Узброеных сілах. Да таго ж вадзіцелямі новых машын абавязкова будуць кантрактнікі ці нават афіцэры", — падкрэсліў ён.

"Грузавікі Мінскага аўтазавода маркі 7912/7917 на шасі МЗКЦ-79221 лічацца сімвалам РВСП. На іх перавозіліся практычна ўсе савецкія рухомыя комплексы, у тым ліку знакамітая СС-20. Ва ўсіх парадах на Краснай плошчы ўдзельнічалі менавіта "МАЗы", — пішуць "Известия".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 снежня 2012
 
Дата публикации:11.12.2012
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1834
 
Ключевые слова:
Техника МАЗ Оборонная промышленность Ракетные комплексы КАМАЗ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме