https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія ў межах Саюзнай дзяржавы дасягнулі самага цеснага супрацоўніцтва па ўсіх кірунках


Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв`ю РІА Новости, апублікаваным 1 красавіка.
Ён зазначыў, што ў свой час СНД "адыграла ролю свайго роду амартызатара, дазволіла змікшыраваць тыя негатыўныя наступствы для новых незалежных дзяржаў, якія маглі б быць пасля развалу СССР". "І сёння СНД з`яўляецца адным з найбольш маштабных інтэграцыйных утварэнняў, з`яўляецца нечым накшталт галоўнай платформы ўзаемадзеяння дзяржаў на былой постсавецкай прасторы. Мы мяркуем, што СНД не страціла сваёй ролі і з`яўляецца арганізацыяй, якая яшчэ многае можа зрабіць у наступным", — сказаў ён.

Паводле слоў Макея, за 20 гадоў, якія прайшлі з часу стварэння СНД, у кожнага з утвораных на постсавецкай прасторы дзяржаў "узніклі нейкія свае прыярытэты, сваё бачанне таго, якім чынам яны павінны развівацца ў наступным". "Напэўна, першымі да ўсведамлення гэтых працэсаў прыйшлі Беларусь і Расія, якія адчулі, што неабходны больш высокі ўзровень інтэграцыі, чым тая дыскусійная пляцоўка, якая на той час існавала ў выглядзе СНД. І ў выніку ўзнік дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі ў 1996 годзе, а затым і аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ў 1999 годзе. І зараз мы маем у Саюзнай дзяржаве максімальны ўзровень палітычнага ўзаемадзеяння, эканамічнай і ваенна-тэхнічнай кааперацыі, узаемнай сацыяльнай абароны грамадзян, гуманізацыі заканадаўства", — сказаў ён.

Макей зазначыў, што да Саюзнай дзяржавы прыглядаліся і прыглядаюцца вельмі многія дзяржавы. "Але, напэўна, многіх палохаў сам тэрмін "саюзная дзяржава". За гэтым маячыў нейкі прывід былога Савецкага Саюза. Таму ўзнікла ідэя стварэння новага інтэграцыйнага ўтварэння — Еўразійскай эканамічнай супольнасці з удзелам ужо большай колькасці дзяржаў", — паведаміў ён.

"Зразумела, што ўзровень узаемадзеяння дзяржаў у розных інтэграцыйных утварэннях адрозніваецца, але мы падтрымліваем ідэю разнахуткаснай інтэграцыі, — падкрэсліў Макей. — Кожная дзяржава мае права выбіраць, у якой меры яна гатова працаваць і супрацоўнічаць. Кожная дзяржава шукае для сябе канкрэтныя выгады. Мы бачым сваю задачу ў тым, каб гэтыя інтэграцыйныя ўтварэнні дапаўнялі адна адну, развіваліся, узаемадзейнічалі і садзейнічалі павышэнню дабрабыту нашых народаў і канкрэтнага чалавека".

Макей таксама мяркуе, што на фоне стварэння Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы і ў перспектыве Еўразійскага эканамічнага саюза праект Саюзнай дзяржавы не страчвае сэнсу і значэння.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 1 красавіка 2013
 
Дата публикации:01.04.2013
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1813
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Интеграция Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме