https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску можа быць адкрыты першы расійска-беларускі цэнтр касмічных паслуг


Аб гэтым заявіў 20 лістапада на сёмым форуме праектаў праграм Саюзнай дзяржавы генеральны дырэктар ААТ "Навукова-вытворчая карпарацыя "РЕКОД" Вячаслаў Безбародаў.
"Мы ўжо распачалі перамовы па стварэнні такога цэнтра ў Мінску", — сказаў Безбародаў.

"РЕКОД" займаецца адкрыццём у РФ цэнтраў касмічных паслуг, якія падаюць інфармацыю з арбітальных груповак розным спажыўцам у інтарэсах народнай гаспадаркі. Цяпер у Расіі фарміруецца адзіная тэрытарыяльна размеркаваная інфармацыйная сетка па аказанні касмічных паслуг.

Раней, у верасні, у межах пасяджэння кансультацыйнага навуковага савета фонду "Сколкава" ў Мінску Безбародаў заявіў, што карпарацыя гатова дапамагчы ў стварэнні на тэрыторыі Беларусі шэрагу цэнтраў касмічных паслуг, якія падаюць інфармацыю ў розных галінах — ад маніторынгу нацыянальных паркаў да арганізацыі бяспекі.

"Мы дамаўляемся з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі па стварэнні гэтага цэнтра, зрабілі ім камерцыйную прапанову", — сказаў Безбародаў.

Паводле яго слоў, вучоныя Беларусі маюць вельмі шмат напрацовак у галіне стварэння геаінфармацыйных сістэм. "Сёння трэба стварыць магутны інтэгруючы цэнтр, якія аб`ядноўвае гэтыя напрацоўкі", — дадаў кіраўнік НПК "РЕКОД".

Карпарацыя "РЕКОД" з`яўляецца галаўной арганізацыяй і паўнамоцным прадстаўніком Федэральнага касмічнага агенцтва па падрыхтоўцы і рэалізацыі сумесных пагадненняў, праграм і праектаў з суб`ектамі РФ і іншымі спажыўцамі ў галіне выкарыстання вынікаў касмічнай дзейнасці.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 20 лістапада 2012

 
Дата публикации:20.11.2012
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1919
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Космос Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме