https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Расатам" прапанаваў стварыць у Беларусі гігафабрыку і цэнтр ядзернай медыцыны


Генеральны дырэктар "Расатама" Аляксей Ліхачоў прапануе стварыць у Беларусі гігафабрыку і цэнтр ядзернай медыцыны. Адпаведныя прапановы ён выказаў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў час наведвання БелАЭС.
Што датычыцца гігафабрыкі, то такая вытворчасць ужо ёсць у Расіі. Размова аб вытворчасці накапляльнікаў і ключавых электронных кампанентаў для электратранспарту. З улікам актыўнага развіцця сферы электратранспарту ёсць магчымасць рэалізаваць такі праект і ў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што літаральна нядаўна абмяркоўваў тэму сумеснага развіцця інфраструктуры для электратранспарту з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Тым больш тэхналогіі ў гэтай сферы ідуць наперад. "Пархомчык ужо навучыўся з вашымі энергетыкамі запраўляць электрычнасцю аўтобус на хаду. Паўтара або колькі кіламетраў проваду. Ён падняў "рагаціны", праехаў паўтара кіламетра - ён гатовы, заправіў батарэю. Гэта наогул прагрэс вялікі - не трэба спыняцца", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Больш таго, у Расіі ў гэтым плане ўзяліся сур`ёзна за Маскву, каб больш шырока выкарыстоўваць электратранспарт. "Мы лакалізавалі вытворчасць, тэхналогію. Максімальна яе адаптуем да расійскага тэхналагічнага ландшафту. Мы пастаўляем ужо вам. Гэта і БЕЛАЗ, і "Белкамунмаш", і МАЗ - цягавыя батарэі", - заўважыў Аляксей Ліхачоў.

Паколькі Беларусь - машынабудаўнічая дзяржава, ён прапанаваў рашэнне па так званай цялежцы - усёй платформе, куды ўваходзіць не толькі зараднае ўстройства, але і рухавічок, сістэма кіравання. "Але нам вельмі важна гэта сканцэнтраваць у адным месцы, - растлумачыў кіраўнік "Расатама". - Ісці па шляху лакалізацыі, а потым стварэння гігафабрыкі тут (у Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) - гэта вельмі правільна". На яго думку, стварэнне гігафабрыкі ў Беларусі - гэта "не мара, а цалкам рэальная задача".

Яшчэ адна сфера, дзе "Расатам" гатовы дзяліцца вопытам і тэхналогіямі, - стварэнне ў краіне цэнтра ядзернай медыцыны. На думку Аляксея Ліхачова, яго стварэнне можа стаць адным з праектаў у рамках Саюзнай дзяржавы.

Ёсць перспектывы развіцця супрацоўніцтва і па іншых напрамках, уключаючы прамысловасць, лічбавыя і адытыўныя тэхналогіі.

Па шэрагу напрамкаў расійская дзяржкарпарацыя ўжо супрацоўнічае з беларускімі ўстановамі навукі і аховы здароўя. Напрыклад, пастаўляюцца лінейныя паскаральнікі для дыстанцыйнай тэрапіі. Аляксей Ліхачоў прапанаваў уключыць медустановы Беларусі ў сістэму паставак самых сучасных радыефармпрэпаратаў.

"Мы прапануем (і першыя крокі ўжо зроблены) адкрыць цэнтр адытыўных тэхналогій у Беларусі. Гэта заўтрашні дзень машынабудавання, і кадры трэба рыхтаваць, тэхналогіі ўкараняць, ёсць яшчэ над чым працаваць", - удакладніў Аляксей Ліхачоў.

Асобна ён закрануў тэму развіцця лічбавых тэхналогій у Беларусі і прызнаўся, што гадоў пяць таму са здзіўленнем даведаўся, што кампетэнцыі шэрага прадпрыемстваў перавышаюць узровень нават "Расатама". З некаторымі з іх дзяржкарпарацыя арганізавала сумесныя праекты. "Яны запатрабаваны, будуць замяшчаць імпартныя пастаўкі, ад якіх нас адрэзалі. З іх вынікаюць яшчэ і практычныя рашэнні, напрыклад, лічбавыя трэнажоры для энергетыкі, мадэляванне пры стварэнні вытворчасцей", - адзначыў кіраўнік "Расатама". Ён расказаў і аб прыватнай беларускай кампаніі, якая валодае лічбавым кодам па кіраванні жыццёвым цыклам вытворчасці, а такіх кодаў у свеце ўсяго 6-7.

Частка прапаноў сумеснай дзейнасці датычылася работы з прамысловымі адходамі, стварэння альянсаў у сферы ветраэнергетыкі.

Рэзюмуючы ўсё сказанае, Аляксей Ліхачоў адзначыў, што сумесна з беларускім бокам плануецца падрыхтаваць праект міжурадавых мемарандума і праграм.

3 лістапада 2023, Астравец
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.11.2023
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:256
 
Ключевые слова:
Ядерная энергетика Технологии Инновации Астравец
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме