Конкурс "Час быць лідарам", які праводзіцца ў рамках міжнароднай акцыі "Спадчына Перамогі: сіла ў адзінстве", стартаваў у Беларусі, аб гэтым падчас відэамоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь расказаў кіраўнік прадстаўніцтва Россотрудничества ў рэспубліцы Юрый Макушын.
Яго арганізатарам выступае Аўтаномная некамерцыйная арганізацыя "Центр поддержки общественных проектов "Сделаем вместе". Партнёрамі конкурсу з’яўляюцца Рассупрацоўніцтва, Усерасійская палітычная партыя "Единая Россия", група кампаній "Просвещение", Нацыянальны цэнтр гістарычнай памяці, Міжнародны дзіцячы цэнтр "Артек", Саюзная дзяржава.
"У гэтым годзе мы адзначаем святую дату для Беларусі і Расіі – 80-годдзе Вялікай Перамогі. Патрыятычны конкурс "Час быць лідарам" накіраваны на тое, каб школьнікі лепш ведалі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, захоўвалі памяць аб подзвігу дзядоў, прадзедаў", - адзначыў Макушын.
У конкурсе могуць узяць удзел дзеці, якія вучацца ў 7-11 класах.
"Юнакі мусяць правесці даследаванне. Выбраць героя, расказаць пра яго ўнёсак у Вялікую Перамогу. Другі аспект, які прапанаваны для даследавання, гэта ўклад рэгіёна – пасёлка, горада, раёна, жыхары якога гераічна змагаліся з нямецка-фашысцкімі акупантамі. І трэцяе: на падставе сваёй працы ўдзельнік мусіць правесці заняткі з вучнямі з малодшых класаў", - падкрэсліў Раман Раманаў.
Па выніках камісіяй будуць вызначаны пяць лепшых праектаў, аўтары якіх атрымаюць магчымасць адпачыць у міжнародным дзіцячым цэнтры "Артек" у Крыме.