https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Моладзь Саюзнай дзяржавы павінна ведаць і абараняць гісторыю сваёй краіны


Аб гэтым заявіла старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Людміла Макарына-Кібак.
З 19 па 21 ліпеня дэлегацыя членаў моладзевых парламентаў з 20 суб`ектаў Расійскай Федэрацыі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Рэспубліцы Беларусь. Сёння ў Рэспубліканскім доме моладзі адбыўся адкрыты дыялог "Узаемадзеянне моладзевых арганізацый Беларусі і Расіі". Падчас дыялогу падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БРСМ і Моладзевым парламентам Арэнбургскай вобласці пры Заканадаўчым сходзе Арэнбургскай вобласці.

"Гэта расійская моладзь упершыню прыехала ў Беларусь. Мы гаворым аб развіцці ідэй Саюзнай дзяржавы, аб збліжэнні нашых народаў, нашай моладзі. Мы добра разумеем, што за моладдзю будучыня. Таму важна, што яны прыехалі ў Беларусь, паглядзелі, якая прыгожая наша краіна, з выдатнай гісторыяй. Ім расказалі аб той палітыцы, якую праводзіць кіраўнік нашай дзяржавы, парламентарыі Саюзнай дзяржавы. Яны хочуць у рамках студатрадаўскага руху працаваць у нашай краіне, у Расійскай Федэрацыі, удзельнічаць у мерапрыемствах БРСМ. У нас ёсць фестываль "Моладзь за Саюзную дзяржаву", але хацелася б, каб у ім удзельнічала як мага больш маладых людзей", - адзначыла Людміла Макарына-Кібак.

Паводле яе слоў, важна, каб моладзь Беларусі і Расіі сябравала. "Для таго каб збліжаліся краіны і развівалася Саюзная дзяржава трэба, каб стабільна працавалі нашы эканомікі, асабліва ў сённяшні час выклікаў, якія звязаны з санкцыямі, каранавіруснай інфекцыяй. Для нас вельмі важна, каб развіваўся турызм, каб моладзь падарожнічала ў нашых дзвюх краінах. Мы павінны знаёміць іх. І ў Год гістарычнай памяці, вядома ж, павінны паказваць ім тыя мясціны, дзе ваявалі нашы прадзеды, каб яны ведалі сваю гісторыю і не далі яе перапісаць", - падкрэсліла дэпутат.

20 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.07.2022
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1000
 
Ключевые слова:
Молодёжь Год исторической памяти Студенческий отряд Оренбург
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме