https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Белстат назваў топ беларускіх тавараў, якія купляюць расіяне


Асноўную колькасць дадзеных Белстат атрымлівае самастойна, працэс практычна цалкам аўтаматызаваны.
У топе беларускіх экспартных тавараў, якія купляюць расіяне, малочная прадукцыя і тэхніка, паведаміла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Іна Мядзведзева падчас прэс-канферэнцыі.

"Сыры і тварог, аўтамабілі грузавыя, масла смятанкавае, трактары, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў", – сказала Мядзведзева.

Таксама яна станоўча адказала на пытанне, ці павялічылася доля айчынных медпрэпаратаў на ўнутраным рынку. Паводле даных камітэта, калі ў першым паўгоддзі мінулага года іх было 54,8 працэнта, то ў першым паўгоддзі 2022-га – 55,8 працэнта.

Старшыня камітэта патлумачыла, што ёсць тры ключавыя напрамкі збору інфармацыі: дзяржаўныя статыстычныя назіранні, суцэльнае/выбарачнае абследаванне і адміністрацыйныя крыніцы інфармацыі.

Па словах старшыні, камітэт вельмі шчыльна працуе з калегамі, якія маюць свае адміністрацыйныя крыніцы, банкі і базы дадзеных, уся інфармацыя правяраецца на супастаўнасць, каб не было супярэчлівасці. Гэта робіцца дзеля зніжэння нагрузкі на рэспандэнтаў.

Яна адзначыла, што асноўную колькасць звестак Белстат атрымлівае самастойна на беспапяровай аснове.

"Увесь працэс у нас аўтаматызаваны і сёння 98 працэнтаў справаздач паступаюць у электронным фармаце", – растлумачыла Мядзведзева.

Выбарачныя даследаванні праводзяцца на планшэтах, якія дазваляюць практычна анлайн працаваць з рэспандэнтамі. Таксама Белстат працуе з міжнароднымі арганізацыямі.

Мінск, 22 жніўня 2022
Sputnik
 
Дата публикации:22.08.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1006
 
Ключевые слова:
Россия Цифровизация Молочная продукция Техника Медпрепараты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме