https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь працуе з расійскімі партнёрамі для абароны персанальных дадзеных


Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара па эксплуатацыі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Аляксей Сярогін, каментуючы адыход з беларускага рынку некаторых заходніх распрацоўшчыкаў антывірусаў.
«Сярод партнёраў Беларусі па сістэмах абароны інфармацыі — расійская кампанія „Лабараторыя Касперскага“. Іх антывірус самы папулярны ў краіне. Яго суправаджае вялікая каманда, прычым прадукцыя фірмы — гэта не толькі антывірусная праграма, але і шырокі спектр сістэм і праграмнага забеспячэння (ПА) для абароны інфармацыі. Таму мы яго выкарыстоўваем і будзем выкарыстоўваць у далейшым», — распавёў Аляксей Сярогін.

Ён адзначыў, што на беларускім рынку дастаткова вытворцаў, якія забяспечваюць як крыптаграфічную абарону інфармацыі, так і сеткавую. «Калі мы гаворым аб распрацоўцы па інфармацыйных сістэм, то каля 80-90% дзяржаўных інфармсістэм распрацаваны кампаніямі і спецыялістамі Беларусі. Суправаджаюцца яны таксама беларускімі праграмістамі», — дадаў прадстаўнік НЦЭ.

Са слоў намесніка дырэктара, з 2015 года ўсталявалася тэндэнцыя на выкарыстанне Адкрытага ПЗ. «Наколькі я ведаю, усе дзяржаўныя органы, у тым ліку і мы, зараз пераходзяць на праектаванне сваіх інфармацыйных сістэм і дадаткаў з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння з адкрытым зыходным кодам. Зразумела, што цяпер ёсць некаторыя праблемы з пастаўкай і прымяненнем тэхналагічнага ПА і абсталявання, але ў будучыні, магчыма, мы гэта вырашым», — рэзюмаваў ён.

Звязда, 17 сакавіка 2022
 
Дата публикации:17.03.2022
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:353
 
Ключевые слова:
Антивирус Программное обеспечение Информационные системы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме