https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саюзных праграм па інтэграцыі Беларусі і Расіі стане больш


Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным.
«У нас вельмі насычаны двухбаковы парадак дня ў сувязі з неабходнасцю вырашэння вострых пытанняў падтрымкі эканомікі ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага націску. На самай справе гэта эканамічная вайна, якая вядзецца ў адносінах да Беларусі і Расіі. За няпоўныя чатыры месяцы на нацыянальным узроўні ўрадамі нашых краін было зроблена вельмі шмат, каб мінімізаваць наступствы гэтага націску, узгадніць узаемныя дзеянні па асваенні імпартазамяшчальнай прадукцыі, адаптацыі эканомік да новых змененых знешніх умоў, насычэнні спажывецкага рынку, фармаванні новай лагістыкі і комплексных мер для падтрымкі ўсіх галін. Вялікай падмогай, безумоўна, з’яўляюцца 28 саюзных праграм. Думаю, іх у самай бліжэйшым будучым стане больш, мы вядзём работу над гэтым», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, наладжаны рэгулярныя кантакты паміж віцэ-прэм’ерамі дзвюх краін, функцыянуе група высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. «Іх работа накіравана на аператыўнае зняцце існуючых праблемных пытанняў у двухбаковым гандлі. Цяпер на першы план выходзіць каардынацыя і ўзаемная падтрымка па пераадоленні крызісных з’яў», — адзначыў прэм’ер-міністр.

«Цяпер дзяржаўнымі органамі Беларусі і Расіі падрыхтаваны шэраг прапаноў для прыняцця рашэнняў на ўзроўні кіраўнікоў урадаў. Па асобных напрамках узаемадзеяння работа ідзе павольней, чым хацелася б. Думаю, мы сёння шэраг гэтых пытанняў абмяркуем і прымем адпаведныя рашэнні. Упэўнены, мы знойдзем кансэнсус. Абстаноўка, якая складваецца, дыктуе неабходнасць дзейнічаць хутка і рашуча», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

Аб’ём тавараабароту Беларусі і Расіі ў 2021 годзе склаў $40,1 млрд, павялічыўшыся да ўзроўню 2020 года на 35 працэнтаў. Экспарт Беларусі ў Расію склаў $16,4 млрд і вырас на 24,6 працэнта.

На 1 студзеня 2022 года ў РФ зарэгістравана 113 суб’ектаў тавараправоднай сеткі беларускіх арганізацый з удзелам беларускага капіталу або яго доляй у статутным фондзе.

Звязда, 20 чэрвеня 2022
 
Дата публикации:20.06.2022
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1129
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Импортозамещение Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме