https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У рамках праекта «Гісторыя, расказаная народам» рыхтуецца да выдання некалькі тамоў, прысвечаных героям Беларусі


Інстытут эканамічных стратэгій Расійскай акадэміі навук запрашае беларусаў расказаць аб сваіх блізкіх — ветэранах Вялікай Айчыннай вайны на старонках кнігі «Гісторыя, расказаная народам».
Праект «Гісторыя, расказаная народам» выпускае кнігу з гісторыямі часоў ВАВ

Усе жадаючыя могуць даслаць аповеды пра баявыя і працоўныя подзвігі сваякоў на электронны адрас hіstory@profіok.com. З падрабязнасцямі і тэхнічнымі патрабаваннямі можна пазнаёміцца на сайтах profіok.com і www.іstorіanaroda.ru. Тэкст можна дапоўніць фатаграфіямі, адсканаванымі дакументамі, урыўкамі з лістоў і мемуараў. Колькасць гісторый ад аднаго ўдзельніка неабмежаваная.

Дзякуючы падтрымцы партнёраў бясплатныя экзэмпляры кнігі будуць адпраўлены ў кожную сям`ю, якая перадала матэрыялы, і зоймуць дастойнае месца сярод важных сямейных рэліквій.

Са снежня 2016 года на старонках шматтомнага выдання апублікаваны больш за 6000 гісторый пра тых, хто набліжаў Вялікую Перамогу на фронце і ў тыле. У кнігах публікуюцца матэрыялы з сямейных архіваў: фатаграфіі, дакументы, успаміны ветэранаў. Лісты ў рэдакцыю прыходзяць з усіх куткоў Расіі і з-за мяжы, у тым ліку з краін постсавецкай прасторы. Арганізатары праекта прынцыпова не робяць адрозненні паміж радавымі і афіцэрамі, франтавікамі і працаўнікамі тылу, якія дажылі да мірных дзён ці загінулі на полі бою. Гэта проста кніга аб людзях: аб тых, хто ваяваў, працаваў да знямогі, ненавідзеў захопнікаў і свята верыў, што вызваліць ад іх сваю Радзіму.

Спецыялістам-гісторыкам вядома аб Вялікай Айчыннай вайне вельмі многае: з дакладнасцю да хвілін адноўлены ход маштабных баявых аперацый, падрабязна разабраны механізм прыняцця стратэгічных рашэнняў, вывучаны перадумовы тых ці іншых падзей, ацэнены іх наступствы.

Праект «Гісторыя, расказаная народам» паказвае вайну зусім у іншым ракурсе, складаючы з лёсаў савецкіх воінаў і працаўнікоў тылу суцэльны вобраз вялікага народа, які вызваліў свет ад нацызму.

Надзея Нікалаева
Звязда, 1 лютага 2022
 
Дата публикации:01.02.2022
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:368
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Подвиг народа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме