https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Расіяй трэба аднавіць на дакавідным узроўні


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з генеральным дырэктарам - старшынёй праўлення ААТ "РЧ" Алегам Белазёравым.
"Мінулы год быў даволі праблемным для пасажырскіх перавозак. З красавіка 2020 года да лютага 2021-га транспартныя зносіны паміж Беларуссю і Расіяй былі лімітаванымі. З лютага пачалося паэтапнае аднаўленне. Быў рэалізаваны важны праект па запуску дзённых пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Масквой. Гэта знакавы этап. Такі праект трэба развіваць, паколькі ён карыстаецца попытам. Спадзяюся, дастаткова хутка будуць канчаткова зняты абмежаванні на транспартныя зносіны і мы зможам выйсці на аднаўленне паўнацэннага курсіравання ўсіх пасажырскіх паяздоў на дакавідным узроўні. Нагадаю, што іх было 28. З іх 17 - фармавання Беларускай чыгункі, астатнія расійскія", - сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм`ер-міністр закрануў таксама тэму перавозак грузаў па чыгунцы. "Чакаем далейшы рост грузаперавозак паміж Беларуссю і Расіяй з улікам таго, што з-за вядомых абставін мы пераарыентуем свае таварныя патокі па расійскіх лагістычных калідорах. У сувязі з гэтым вельмі значная роля чыгуначнага транспарту. Рэалізацыя праекта па перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў праз парты РФ - добры прыклад таго, як у сціслыя тэрміны ўдалося пры палітычнай падтрымцы падрыхтаваць лагістычную схему і захаваць эканамічную мэтазгоднасць для абодвух бакоў. Задачу па пераарыентацыі такіх аб`ёмаў грузапатокаў удалося вырашыць хутка дзякуючы належнай матывацыі і зацікаўленасці. Хачу выказаць удзячнасць за канструктыўнае супрацоўніцтва. Упэўнены, што гэты вопыт дапаможа нам у маштабаванні такіх праектаў. Мы зацікаўлены задзейнічаць усю транспартна-лагістычную інфраструктуру Расіі, асабліва з улікам таго, што мы вельмі блізка падышлі да чарговага этапу нашай эканамічнай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў ён.

Прэм`ер-міністр Беларусі і кіраўнік РЧ абмеркавалі таксама развіццё транзітнага патэнцыялу, грузаперавозкі па лініі Кітай - Еўропа - Кітай.

Алег Белазёраў у размове з журналістамі адзначыў, што дзённыя скорасныя паязды, якія курсіруюць паміж Мінскам і Масквой, вельмі запатрабаваныя. "Цяпер мы рэалізуем нашы планы па павелічэнні колькасці пасажыраў, павелічэнні састаўнасці з 5 вагонаў да 10. Плануем і ў далейшым аб`ядноўваць нашы намаганні, каб стварыць максімальна камфортныя ўмовы для нашых пасажыраў, магчыма, разгледзім варыянт стварэння сумеснай кампаніі",- дадаў ён. Кіраўнік РЧ таксама расказаў, што абмяркоўваюцца пытанні павелічэння аб`ёмаў транзіту грузаў праз тэрыторыю дзвюх дзяржаў.

8 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.09.2021
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:397
 
Ключевые слова:
Железная дорога Пандемия Москва Мінск Логистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме