https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Барыс Грызлоў расказаў аб перспектыўных беларуска-расійскіх праектах


Беларусь і Расія з упэўненасцю глядзяць у будучыню. Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
Барыс Грызлоў адзначыў, што беларуска-расійскія стасункі развіваюцца пад лозунгам «дзве краіны — адна эканоміка». Гэта пацвярджаецца і лічбамі: у апошнія гады тавараабарот паміж краінамі ўпэўнена расце.

«Расце не на адзінкі працэнтаў, а на дзясяткі працэнтаў. І ў 2022, і ў 2023 гадах. Мы ўжо можам сказаць і пра 2024-ы: тавараабарот вырас амаль на 20 працэнтаў за першыя тры месяцы. Гэта вельмі вялікі рост, — заявіў дыпламат. — Расце і экспарт з Беларусі ў Расію. Гэта вельмі важна, таму што, калі былі абвешчаныя санкцыі, была вельмі вялікая страта экспартных кантрактаў. Усё гэта кампенсавана. Ёсць транзітныя калідоры праз Расію на ўсход. Так што мы з упэўненасцю глядзім у будучыню».

Пасол звярнуў увагу, што цяпер Беларусь і Расія рэалізуюць шмат перспектыўных праектаў. Многія з іх звязаны з транспартнай лагістыкай. Так, літаральна на днях быў запушчаны цягнік паміж Псковам і Беларуссю.

«Станцыі будуць паступова прасоўвацца ўглыб Беларусі, — распавёў ён. — Цяпер мы працуем над тым, каб былі чыгуначныя зносіны Смаленск — Орша і Смаленск — Віцебск. Гэта таксама будзе рэалізавана ў гэтым годзе».

Барыс Грызлоў таксама нагадаў, што многія расійскія рэгіёны арганізавалі прамыя авіязносіны з беларускай сталіцай, і іх колькасць будзе расці.

«Цікавы праект — гэта высакахуткасная чыгуначная магістраль Масква-Мінск. Цягнік будзе дасягаць сталіц дзвюх краін на працягу прыкладна трох гадзін. Гэта выдатны праект, і ён таксама будзе рэалізаваны», — дадаў кіраўнік расійскай дыпмісіі.

Звязда, 9 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:09.06.2024
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:286
 
Ключевые слова:
Логистика Товарооборот Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме