https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тры фуры з нелегальным грузам яблыкаў і груш затрымалі ля граніцы віцебскія мытнікі


Больш за 62 т яблыкаў і груш без суправаджальных дакументаў віцебскія мытнікі затрымалі ў трох грузавіках каля беларуска-расійскай граніцы. Пра гэта паведамілі ў Віцебскай мытні.
Нелегальны груз накіроўваўся ў Расію. У трох фурах у агульнай складанасці перавозілі больш за 62 т яблыкаў і груш, іх сумарны кошт склаў каля Br388 тыс.

Адзін з кіроўцаў затрыманых аўтамабіляў спрабаваў пераканаць мытнікаў, што для асабістага карыстання вязе 22 т яблыкаў. У дачыненні да яго ІМПЗ Віцебскай вобласці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць пачала адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт.13.3 КаАП. Яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь (1 БВ — Br40). Незаконна перамяшчаны тавар канфіскаваны. Па рашэнні суда магчымая канфіскацыя прадукцыі з наступнай рэалізацыяй яблыкаў.

За незаконнае перамяшчэнне груш у дачыненні да двух перавозчыкаў Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйныя працэсы паводле арт. 13.12 КаАП. Санкцыі артыкула прадугледжваюць штраф да 50% ад кошту нелегальнага грузу.

Звязда, 10 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:10.06.2024
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:290
 
Ключевые слова:
Граница Таможня Контрабанда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме