https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спецслужбы могуць зрабіць яшчэ многае, каб забяспечыць інтарэсы Беларусі і Расіі і абараніць ад пагроз, якія ўзнікаюць


Аб гэтым заявіў дырэктар Службы знешняй разведкі Расіі (СЗР) Сяргей Нарышкін на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Кіраўнік СЗР у пачатку сустрэчы падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэчы і перадаў прывітальныя словы ад Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. "Дзякуй за цёплыя словы і прывітанне, за магчымасць сустрэцца і пагаварыць па шырокім коле пытанняў, якія датычацца саюзніцкіх адносін паміж краінамі, - сказаў ён у адказ на прывітанне Аляксандра Лукашэнкі. - Перш за ўсё, хацеў бы перадаць прывітанне ад Уладзіміра Уладзіміравіча. Я размаўляў з ім перад нашай з вамі сустрэчай, самыя добрыя пажаданні".

Сяргей Нарышкін таксама выказаў удзячнасць беларускім калегам за арганізацыю ў Мінску пасяджэння калегіі дзвюх спецслужбаў. "Дзякую нашым калегам за тое, што мы сёння тут сустракаемся, чарговы раз праводзім сумеснае пасяджэнне калегій нашых спецыяльных службаў. Праводзім яго ў няпросты час", - заўважыў ён.

Дырэктар СЗР падкрэсліў, што салідарны з той ацэнкай абстаноўкі вакол Саюзнай дзяржавы, пра якую заявіў у пачатку сустрэчы Прэзідэнт Беларусі. "Я абсалютна згодны з ацэнкамі ступені напружанасці сітуацыі, якая існуе ў свеце ў цэлым і ў тым ліку вакол нашых з вамі краін. Я ўпэўнены ў тым, што спецслужбы могуць зрабіць яшчэ шмат і шмат, каб забяспечыць інтарэсы і нашых дзяржаў, нашых грамадзян, абараніць аб тых пагроз, якія з пэўнай перыядычнасцю ўзнікаюць", - сказаў Сяргей Нарышкін.

22 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.10.2020
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:468
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Внешняя разведка Спецслужбы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме