https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца правесці ў верасні


VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца правесці ў верасні ў Мінску і Мінскай вобласці. Аб гэтым 4 чэрвеня паведаміў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка.
Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне беларускай часткі аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Форуму. Удзельнікі абмеркавалі бягучыя арганізацыйныя пытанні. Сумеснае пасяджэнне беларускай і расійскай часткі аргкамітэта запланавана на 16 чэрвеня ў фармаце відэаканферэнцыі. "Сам Форум плануецца ў верасні. Дату вызначаць крыху пазней", - праінфармаваў Анатоль Ісачанка.

"Форум зарэкамендаваў сябе добрай дыскусійнай пляцоўкай, дзе сустракаюцца парламентарыі, губернатары, прадстаўнікі бізнесу. Па традыцыі на яго палях праводзяцца пасяджэнні секцый на розную тэматыку: сельская гаспадарка, будаўніцтва, прамысловасць. Асаблівасць VII Форуму ў тым, што яго тэма - наша агульная Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне", - сказаў віцэ-спікер.

Акрамя таго, праграмай прадугледжана правядзенне маладзёжнага форуму, Савета дзелавога супрацоўніцтва, плануецца падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі, заключэнне камерцыйных кантрактаў. Чакаецца, што ўдзельнікамі форуму стануць каля 500 чалавек.

4 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.06.2020
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:487
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Форум регионов Кооперация Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме