https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэпутат дзярждумы РФ: Казаць пра тое, што дзве дзяржавы ператворацца ў адну, — абсурдна


Такую думку выказала дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі, член Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і моладзевай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях Вольга Германава перад пачаткам пасяджэння Моладзевай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі.
«Пытанне інтэграцыі сёння вельмі балючае, магчыма, неадназначнае. Меркаванне, што краіны могуць аб`яднацца, — абсалютна абсурднае. Нашы дзяржавы незалежныя, але, каб было лягчэй узаемадзейнічаць, мусяць інтэгравацца заканадаўча ў эканамічнай, сацыяльнай сферах, а тым больш у моладзевай палітыцы», — сказала Вольга Германава.

Яна падкрэсліла, што краіны-суседкі вельмі блізкія гістарычна і па духу. Між тым Саюзнай дзяржаве ўжо дваццаць гадоў, а рашэнне аб стварэнні Моладзевай палаты прынята два гады таму.

«У старэйшага пакалення былі вельмі цесныя, непарыўныя сувязі з Беларуссю. Але пакаленне сыходзіць, і гэтыя сувязі пачынаюць слабець. Таму мы прыйшлі да высновы, што трэба больш працаваць з моладдзю, каб у нашых дзяржаў была інтэграцыя», — растлумачыла неабходнасць моладзевага фармавання дэпутат.

На думку старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, члена Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і моладзевай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях Людмілы Макарынай-Кібак, фарміраванне Моладзевай палаты было правільным крокам, бо пайшло на карысць папулярызацыі сумеснай работы моладзі Беларусі і Расіі.

«Маладыя людзі вельмі актыўныя, яны навучыліся сябраваць паміж сабой, працаваць сумесна. У іх ёсць шмат ініцыятыў, з імі лёгка і цікава супрацоўнічаць», — адзначыла Людміла Макарына-Кібак.

Як прыклад сумеснай работы яна прывяла патрыятычны праект па лічбавізацыі помнікаў да 75-годдзя Перамогі «Лічбавая зорка», які стартуе ўжо ў пачатку новага года.

Аўтар: Варвара Марозава
Звязда, 18 снежня 2019
 
Дата публикации:18.12.2019
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:401
 
Ключевые слова:
Молодёжь Интеграция Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме