https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Карткі расійскай сістэмы "Мір" можна будзе выкарыстоўваць у Беларусі


Чакаецца, што ўжо да канца 2020 года банкаўскімі картамі гэтай сістэмы бесперашкодна можна будзе разлічвацца на тэрыторыі Беларусі.
Паўсюдна выкарыстоўваць банкаўскія карткі расійскай сістэмы "Мір" у Беларусі можна будзе да канца 2020 года, пра гэта паведаміла начальніца галоўнага ўпраўлення аплатнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацбанка Беларусі Таццяна Рускевіч на пасяджэнні пастаянна дзейнага семінара пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.

Яна адзначыла, што адпаведная дарожная карта ўжо ёсць.

"Мы вельмі плённа працуем у гэтым кірунку. Пілотны праект будзе запушчаны з пачатку наступнага года. Вельмі добрыя перспектывы", - цытуе Рускевіч БелТА.

Чакаецца, што пасля запуску пілотнага праекта да канца наступнага года на ўсёй тэрыторыі Беларусі можна будзе расплачвацца карткамі сістэмы "Мір".

Карты расійскай сістэмы "Мір" аналагічныя картам беларускай сістэмы "Белкарт". Гэта нацыянальны аплатны інструмент, праца якога не залежыць ад знешніх эканамічных і палітычных фактараў.

Карткі выпускаюцца толькі для нацыянальнай валюты, пакуль імі можна расплачвацца толькі на тэрыторыі краіны.

Мінск, 19 верасня 2019
Sputnik
 
Дата публикации:19.09.2019
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:557
 
Ключевые слова:
Банковские карточки Цифровизация Безналичная оплата
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме