"Шэраг палажэнняў гэтага дагавора, безумоўна, страціў сваю актуальнасць. Часу прайшло шмат, сітуацыя змянілася. Шэраг палажэнняў дагавора прыносіць рэальную карысць, выконваецца двума бакамі. Але ў цэлым дагавор патрабуе актуалізацыі і ўзмацнення, - сказаў Станіслаў Зась. - Сітуацыя, якая складваецца на агульных граніцах, патрабуе больш узгодненых дзеянняў абодвух зацікаўленых ведамстваў і абедзвюх краін. Мы гатовы і прапануем гэта зрабіць партнёрам з Расійскай Федэрацыі".
Дзяржсакратар звярнуў увагу, што Беларусь не мае намеру выходзіць з дагавора аб ахове граніцы і лічыць карысным і патрэбным прыкладаць сумесныя намаганні па абароне агульных рубяжоў. Аднак, зыходзячы з сітуацыі, якая склалася, прапануе перапрацаваць існуючы дагавор. Тым больш што цяпер зручны для гэтага час - у лістападзе заканчваецца чарговы 5-гадовы тэрмін яго дзеяння. Паводле яго слоў, шэраг палажэнняў дакумента выконваецца і дае вынік, напрыклад, інфармацыйны абмен, сумесныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, падрыхтоўка кадраў.
"Разам з тым некаторыя палажэнні дагавора выконваюцца фармальна або не ў той ступені, як гэта патрэбна. Гэта сумесныя намаганні па развіцці інфраструктуры, па аснашчэнні сіл і сродкаў, якія прыцягваюцца для аховы дзяржаўнай граніцы. У гэтых напрамках як мінімум трэба прыкладаць больш намаганняў", - лічыць Станіслаў Зась.
Ён падкрэсліў, што адкрытасць сумеснай граніцы мае для Беларусі як плюсы, так і мінусы. Адзін з негатыўных момантаў - незаконныя мігранты з Расіі, якія, карыстаючыся празрыстасцю граніцы, спрабуюць пранікнуць на тэрыторыю Беларусі, а тут іх затрымліваюць і дэпартуюць. Акрамя таго, асноўны паток кантрабанды наркотыкаў, што затрымліваецца беларускімі пагранічнікамі, накіроўваецца ў асноўным у Расію.
Станіслаў Зась таксама звярнуў увагу на дзеянні суседняй дзяржавы: "Мы як транзітная краіна страчваем сваю прывабнасць, таму што выстаўляюцца дадатковыя пункты кантролю і там заварочваюцца грамадзяне і грузы, яны праходзяць праз іншыя краіны. Гэта мінус для нас".
"Мы гэта таксама павінны адкрыта гаварыць і нашым грамадзянам, і нашым партнёрам, - адзначыў дзяржсакратар. - Разам з тым, супастаўляючы мінусы з тымі плюсамі, якія маем для нашых грамадзян і краіны, мы, вядома, і далей будзем прытрымлівацца таго, што гэта граніца заўсёды будзе свабоднай. Таму што гэта перш за ўсё вельмі зручна для людзей - і расіян, і беларусаў".
Шмат гадоў працавала сістэма, калі праверку дакументаў вялі толькі беларускія памежнікі на знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы, выкарыстоўваючы адзіны з расіянамі спіс неўязных асоб. Аднак потым Расія ў аднабаковым парадку ўвяла кантроль на граніцы з Беларуссю.
"У чым тут сэнс, карыснасць гэтых новых крокаў - мы не бачым. А пэўныя нязручнасці, вядома, ёсць", - падкрэсліў Станіслаў Зась. Ён перакананы, што ў час работы над папраўкамі ў дагавор трэба шукаць такія сумесныя дзеянні па забеспячэнні бяспекі, якія не будуць ствараць праблем у перасячэнні граніцы.
"Мы разумеем намаганні Расійскай Федэрацыі па забеспячэнні сваёй бяспекі, разумеем рызыкі, якія ёсць у яе - тэрарыстычнай пагрозы і гэтак далей. Але трэба шукаць іншыя шляхі сумесных дзеянняў, каб знімаць гэтыя нязручнасці, - сказаў ён. - Як мінімум трэба ацаніць, навошта гэта зроблена, для чаго, якая ад гэтага карысць, і, можа, ёсць сэнс вярнуцца да той сістэмы, якая існавала".
14 лістапада 2019, Мінск
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА