https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія і Беларусь рыхтуюць сумесны брэнд «Зроблена ў Саюзнай дзяржаве»


Пра ідэю стварэння адзінага брэнда «Парламенцкай газеце» расказаў кіраўнік Камітэта Савета Федэрацыі Расіі па эканамічнай палітыцы Андрэй Куцепаў.
На шостым Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які праходзіць 16-18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу, прайшла нарада нацыянальных дзелавых саветаў. 

«Пакуль усё ўпіраецца ў тое, што Беларусь не з`яўляецца членам Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Чарговы тэрмін, калі краіна зможа гэта зрабіць, - чэрвень 2020 года. Але мы памятаем, як складана ішоў працэс уступлення Расіі ў СГА, таму мы разумеем, што тут можа ўзнікнуць неабходнасць дадатковага ўдакладнення шэрагу пытанняў. Хоць калегі з Беларусі кажуць, што ў цэлым краіна зацікаўлена ў тым, каб стаць членам СГА. <...> Сёння мы гаворым пра брэнд, які зможа ахапіць усе сферы. Гэта не толькі прамысловасць або лічбавыя тэхналогіі, але і, напрыклад, гуманітарная сфера. Высокі ўзровень расійскай вышэйшай адукацыі прызнаны ва ўсім свеце - чаму нам не распрацоўваць на прасторы Саюзнай дзяржавы сумесныя новыя адукацыйныя праграмы, якія будуць прадстаўлены на сусветным рынку пад брэндам «Зроблена ў Саюзнай дзяржаве»?», - заявіў Андрэй Куцепаў.

Звязда, 18 ліпеня 2019
 
Дата публикации:18.07.2019
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:521
 
Ключевые слова:
Брэнд Форум регионов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме