Беларуская дэлегацыя на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Расіі Уладзімірам Сямашкам прапанавала Башкортастану пасажырскую і камунальную тэхніку, сумесныя будаўнічыя і дарожныя праекты. Рабочы візіт дэлегацыі ў гэты расійскі рэгіён праходзіць 21-23 сакавіка.
"На сустрэчы з в.а. намесніка прэм`ер-міністра ўрада Башкортастана Раіфам Абдрахімавым абмяркоўваліся пытанні паставак тэхнікі ААТ "Амкадор". Беларускі бок таксама выказаў зацікаўленасць ва ўдзеле ў праектах у будаўнічай сферы", - адзначылі ў дыпмісіі.
Узаемадзеянне з Беларускай гандлёва-прамысловай палатай разглядалася на сустрэчы дэлегацыі з прэзідэнтам саюза "Гандлёва-прамысловая палата Башкортастана" Цімурам Хакімавым.
"Плануецца падрыхтаваць дарожную карту супрацоўніцтва гандлёва-прамысловых палат, у якой будзе прадугледжаны абмен бізнес-місіямі, правядзенне біржы дзелавых кантактаў, сумесны ўдзел у семінарах, канферэнцыях, форумах, выстаўках і іншых мерапрыемствах, - праінфармавалі ў прэс-службе. - У прыватнасці, абмяркоўваліся магчымасці набыцця башкірскім бокам беларускай камунальнай тэхнікі (для мэт, звязаных з пераходам на новую сістэму збору цвёрдых камунальных адходаў), аўтамашын для лясной гаспадаркі, гарадскіх аўтобусаў, у тым ліку на газаматорным паліве".

Па выніках сустрэчы прадстаўнікі ААТ "Амкадор" і АТ "Башкіраўтадар" падпісалі пратакол аб намерах.
"Прапанову беларускага боку прыняць удзел у выкананні работ пад ключ па рамонце дарог і дарожных пакрыццяў з выкарыстаннем найноўшых цэментабетонных дарожных матэрыялаў агучыў Уладзімір Сямашка на сустрэчы з кіраўніком адміністрацыі ГА горад Уфа Ульфатам Мустафіным, - дадалі ў дыппрадстаўніцтве. - Паводле слоў пасла, Беларусь таксама гатова дапамагчы з рэалізацыяй праектаў у будаўнічай сферы, пастаўкай пасажырскага транспарту вытворчасці МАЗ і "Белкамунмаш", а ЗАТ "Штадлер Мінск" - гарадскога чыгуначнага транспарту".
22 сакавіка 2019, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
22 сакавіка 2019, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА