https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Дарма пакутуюць некаторыя палітыкі ў Расіі з нагоды заяваў пра суверэнітэт Беларусі


Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі на суботніку 20 красавіка, пракаментаваў рэакцыю некаторых расійскіх палітыкаў на яго словы аб суверэнітэце Беларусі.
Журналісты пацікавіліся меркаваннем кіраўніка дзяржавы наконт "нервовай рэакцыі некаторых палітыкаў, у тым ліку ў Расіі, наконт фразы, сказанай напярэдадні ў пасланні беларускаму народу і Нацыянальнага сходу".

Лукашэнка тады заявіў, што "той, хто асмеліцца знішчыць Беларусь, няхай гэта будзе прэзідэнт ці ўрад, будуць праклятыя беларускім народам, а хто адважыцца зрабіць гэта сілай — атрымае наймагутны адпор".

"Там унутраны фактар і знешні (у гэтым выказванні). Гэтая тэма актуальная. І калі я звярнуўся да яе, я проста вырашыў такім чынам сваімі думкамі (падзяліцца), якімі я мучаюся, пакутую і хварэю. Можа, нават узмацніць, зрабіць акцэнт на гэтым", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Паводле яго слоў, унутраны аспект быў звязаны з тым, што часам выказваюцца здагадкі, быццам бы Лукашэнка, яшчэ хтосьці хочуць Беларусь уключыць у склад якой-небудзь дзяржавы. "Калі Лукашэнка гэта зробіць, ён будзе пракляты народам. Гэта тычылася ўнутранага боку пытання, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Што тычыцца знешняга, гісторыя ведае, колькі было выпадкаў, калі сілай пэўную дзяржаву ўключалі ў склад іншай дзяржавы. Таму гэта быў і знешні акцэнт, што калі хтосьці асмеліцца, атрымае адпор".

"Дарма пакутуюць некаторыя палітыкі, асабліва ў Расіі. Я атрымаў усю гэтую інфармацыю: ах, гэта супраць Расіі. Фразы гэтыя былі накіраваныя супраць тых, хто паспрабуе гэта зрабіць. Гэта па-першае. Па-другое, наколькі я разумею, шчыра кажу, Расія — гэта, можна сказаць, аплот і нашага суверэнітэту. Не дай бог нешта здарыцца, я да гэтага часу лічу, што мы з Расіяй будзем у акопах разам. Таму не трэба пакутаваць некаторым у Расіі палітыкам і браць на сябе вось гэтыя фразы, як быццам яны адрасаваныя Расіі", — падкрэсліў афіцыйны беларускі лідар.

Лукашэнка ў сувязі з гэтым дадаў, што ён не сустракаў ні геаграфічных, ні адміністрацыйных, ні палітычных карт свету ці Еўропы, дзе б мяжа Расійскай Федэрацыі праходзіла пад Мінскам ці далей. "Гэтага мы нідзе не бачылі і не сустракалі. Далей не хачу працягваць. Іншыя карты ёсць. Таму тым трэба думаць і на свой адрас успрымаць сказанае", — звярнуў увагу кіраўнік беларускай дзяржавы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2019
 
Дата публикации:20.04.2019
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:629
 
Ключевые слова:
Суверенитет Россия Союзный договор
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме