https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусі цікавы перадавы досвед Расіі ў галіне адукацыі, і ён у тым ліку будзе выкарыстоўвацца пры развіцці нацыянальнай сістэмы падрыхтоўкі перспектыўных кадраў


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 15 лютага на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якая прысвечана супрацоўніцтву ў гуманітарнай сферы.
Сустрэча прайшла на базе адукацыйнага цэнтра "Сірыус" у Сочы, які арыентаваны на ранняе выяўленне, развіццё і далейшую прафесійную падтрымку адораных дзяцей, якія праявілі выдатныя здольнасці ў галіне мастацтва, спорту, прыродазнаўчанавуковых дысцыплін, а таксама дабіліся поспеху ў тэхнічнай творчасці.

"Сёння мы ўжо гатовы адкрыць тэхнапарк па прыкладзе "Сірыуса", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Вопыт "Сірыуса" для нас вельмі важны па адборы і, зразумела, па праграмах, навучанні, пражыванні маладых людзей. Расія прайшла вельмі цікавы і важны для нас шлях, якім мы скарыстаемся. Мы павінны скапіяваць усё, што тут лепшае".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў "Сірыусе" навучаюцца ў тым ліку беларускія грамадзяне, і іх досвед таксама трэба выкарыстоўваць для развіцця такога тэхнапарка ў Беларусі. "І, вядома, ён не павінен быць закрыты для расіян", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне, каб таленавітыя маладыя людзі не ад`язджалі за мяжу, а заставаліся ў сябе на радзіме. Ён у цэлым адзначыў, што ў беларуска-расійскіх адносінах часта на першы план выходзяць пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а гуманітарная сфера застаецца крыху ўбаку.

"Але гэта не значыць, што ў нас няма цесных адносін у гэтай сферы", - заўважыў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што беларусы і расіяне актыўна ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах, якія праводзяцца на тэрыторыі дзвюх краін, ці то культурныя, ці то спартыўныя або іншыя.

На сустрэчы прысутнічалі галіновыя міністры з двух бакоў, якія курыруюць адукацыю, культуру і спорт.

У час наведвання адукацыйнага цэнтра "Сірыус" кіраўнікі дзяржаў азнаёміліся з апошнімі дасягненнямі і магчымасцямі ў яго рабоце, наведалі вучэбныя аўдыторыі, агледзелі экспазіцыю творчых работ, паразмаўлялі з выхаванцамі цэнтра, сярод якіх ёсць грамадзяне Беларусі. Гэта, у прыватнасці, Ілья Пчалінцаў з МДУ і Андрэй Чавусаў з Універсітэта ІТМО, якія прынялі ўдзел у першым спецыялізаваным практыкуме-акселератары, арганізаваным "Яндэксам" і "Сірыусам" для студэнтаў. Яны і іншыя студэнты расказалі прэзідэнтам аб сваіх праектах і падзяліліся ўражаннямі ад навучання.

15 лютага 2019, Сочы
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.02.2019
Тематика:Образование, Союзное государство
Просмотров:813
 
Ключевые слова:
Технопарк "Сириус" Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме