https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь захоўвае абсалютную прыхільнасць да ідэі саюзнага будаўніцтва з Расіяй, аднак асноўным прынцыпам адпаведнага праекта з`яўляецца стварэнне аднолькавых умоў


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 5-га сакавіка на нарадзе па пытаннях удзелу ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі.
"Беларусь захоўвае абсалютную прыхільнасць да ідэі саюзнага будаўніцтва. Хачу, каб гэта перш за ўсё пачулі нашы прыхільнікі і апаненты ў Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым асноўны прынцып гэтага праекта - аднолькавыя ўмовы для нашых суграмадзян і суб`ектаў гаспадарання. На нейкіх іншых прынцыпах саюз немагчымы. І прынцып аднолькавых умоў павінен няўхільна выконвацца. Пастулат суверэнітэту таксама застаецца для Беларусі непарушным", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гістарычна самае шырокае поле для ўзаемадзеяння склалася з Расіяй. Але ў выніку гэтага прысутнічае і значны набор пастаянна ўзнікаючых пытанняў, якія неабходна абмяркоўваць і вырашаць. "Самыя актуальныя праблемы знаходзяцца сёння ў эканамічнай сферы. У іншых праблем практычна не існуе", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама нагадаў, што расійскае кіраўніцтва выступіла з ініцыятывай перагляду падыходаў да інтэграцыі. "Мы да гэтага гатовы. На ўзроўні ўрадаў створаны групы для падрыхтоўкі прапаноў аб далейшым развіцці аб`яднальных працэсаў у рамках двойкі. Трэба яшчэ раз сёння паглядзець, якія вынікі гэтай работы, ці ёсць яны наогул", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Нам трэба яшчэ раз прааналізаваць, дзе ёсць нявыкарыстаныя рэсурсы, якія можна задзейнічаць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

5 сакавіка 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.03.2019
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:660
 
Ключевые слова:
Интегарция Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме