https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія прадоўжаць зняцце бар`ераў ва ўзаемным гандлі і стварэнне ўмоў для роўнага доступу на рынкі адна адной


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Брэсце.
13 снежня на пасяджэнні саюзнага Саўміна было разгледжана больш за 20 пытанняў.

Адной з галоўных тэм сталі вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У 2017 годзе ўзаемны тавараабарот Беларусі і Расіі павялічыўся больш як на 23 працэнты і склаў звыш $32 млрд. Па выніках 10 месяцаў бягучага года рост тавараабароту склаў 12,7 працэнта.

"Цяпер вельмі важна замацаваць такую тэндэнцыю. У сувязі з гэтым асаблівую важнасць набывае тэма канкурэнтных умоў ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці ў Беларусі і Расіі. Многія іншыя пытанні супрацоўніцтва ўжо вырашаны, па асобных чакаецца яшчэ работа. Мы дамовіліся прадоўжыць дыялог па стварэнні спрыяльных умоў ва ўзаемным гандлі і павелічэнні расійска-беларускага тавараабароту, у тым ліку за кошт зняцця бар`ераў і абмежаванняў, якія перашкаджаюць гандлю, стварэння ўмоў роўнага доступу суб`ектаў гаспадарання на рынкі Беларусі і Расіі", - адзначыў Сяргей Румас.

На пасяджэнні разглядаўся ход выканання плана мерапрыемстваў па далейшым развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Саюзнай дзяржаве на 2017-2019 гады.

"Абмяркоўваючы гэту тэму, падтрымалі каардынацыю сумесных намаганняў па развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы, абмене вопытам і дасягненнямі ў гэтай сферы ў рамках адпаведных мерапрыемстваў, што рэалізуюцца пад эгідай Саюзнай дзяржавы і пры ўдзеле Пастаяннага Камітэта СД", - сказаў прэм`ер-міністр.

Сёння таксама разгледжаны прагнозныя балансы попыту і прапанавання аграпрадукцыі Саюзнай дзяржавы на 2019 год.

Ухвалены індыкатыўныя балансы паліўна-энергетычных рэсурсаў СД на наступны год па нафце, аўтамабільным бензіне, дызельным паліве, мазуце. Увагу ўдзялілі перспектывам далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы, разгледжана рэалізацыя прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач у гэтай галіне на сярэднетэрміновую перспектыву да 2022 года.

На парадку дня сённяшняга пасяджэння былі і такія важныя пытанні, як бюджэтны блок, рэалізацыя саюзных праграм, супрацоўніцтва ў сферы абароны і бяспекі. Традыцыйна абмеркавалі сацыяльныя і гуманітарныя пытанні.

"Напярэдадні знамянальных юбілейных дат - 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне - мы гаварылі, як арганізаваць святкаванне гэтых мерапрыемстваў на высокім узроўні", - дадаў Сяргей Румас.

Па выніках пасяджэння падпісаны шэраг дакументаў па пашырэнні супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве.

13 снежня 2018, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.12.2018
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:726
 
Ключевые слова:
Товарооборот Россия Памятные даты Брэст
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме