https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі разлічвае, што час работы Міхаіла Бабіча на пасадзе пасла Расіі ў Беларусі стане перыядам росквіту двухбаковых адносін


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 10-га кастрычніка на сустрэчы з расійскім дыпламатам.
Кіраўнік дзяржавы ў самым пачатку сустрэчы адзначыў, што звычайна ў гэтым выпадку гавораць нешта важнае або пратакольнае.

"Але, напэўна, было б смешна, калі б я абмежаваўся нейкай пратакольнай заявай або выказваннем", - сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што да назначэння Міхаіла Бабіча на пасаду пасла былі розныя разважанні наконт гэтага, публікацыі ў СМІ.

"Напэўна, рэагуючы на тое, што сказана і напісана. Сказаць, што там няма праўды нейкай долі, будзе несумленна. Калі сказаць, што там ёсць праўда, таксама будзе несумленна. Кожная група людзей, якія цікавяцца беларуска-расійскімі адносінамі, спрабавала праецыраваць праз асобу пасла... Тым больш вы ведаеце, што вельмі доўга працаваў былы пасол, тэма не была актуалізавана ў Беларусі. А тут назначэнне новага пасла. І з прычыны нашых адносін з Расійскай Федэрацыяй праз асобу вашу спрабавала (тая ці іншая група людзей.) нешта выказаць", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.


"Скажу шчыра, што больш было негатыву. Дык вось самае галоўнае, што я хацеў сказаць публічна: не дачакаюцца! І, сумленна скажу, я хацеў бы, каб ваш перыяд работы ў пасольстве нашай брацкай Расіі ў Беларусі быў самым актыўным, эфектыўным і прарыўным. Калі вы на гэта настроены, а ў мяне менавіта такое ўражанне, што вы настроены менавіта на такую работу, лічыце, што ў нас так і атрымаецца. Гэта будзе перыяд самага яркага росквіту нашых адносін з Расійскай Федэрацыяй", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, яго ўпэўненасць у гэтым вынікае з размовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. "Я гэта не ўтойваю - мы абмяркоўвалі, прытым не раз вашу кандыдатуру. Прэзідэнт вельмі шмат мне расказваў. І мы вельмі цвёрда дамовіліся, што, надзяляючы пасла Расіі дадатковымі паўнамоцтвамі (а яны вельмі маштабныя, у беларуска-расійскіх адносінах, перш за ўсё ў сферы эканомікі, чаго раней не бывала),

Прэзідэнт Расіі звяртае ўвагу ўсіх, што Беларусь - гэта найважнейшая сёння краіна, з якой Расія будзе выбудоўваць адносіны", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нядаўна гаварыў, рэагуючы на розныя выказванні і нават паводзіны расійскіх улад, што Расія баіцца і не хоча страціць Беларусь.

"І я б гэтак жа, будучы ў кіраўніцтве Расіі, сябе паводзіў і перажываў за Беларусь, з кім яна будзе. Ці яна паверне на Захад, як некаторыя пісакі, асабліва ў Расіі, гэта абмяркоўваюць. І нашы, як я кажу, "плявузгаюць" тут пастаянна. Ці ж яна будзе разам са сваёй брацкай Расіяй, - сказаў Прэзідэнт. - Вы ведаеце, адкрыта скажу, мне паварочваць туды-сюды, напэўна, недарэчы. Мне - Прэзідэнту, які ўжо адзін раз павярнуў ад нацыяналізму і іншых антырасійскіх пытанняў, правёўшы рэферэндум у Беларусі, калі народ вызначаўся. І за саюз Беларусі і Расіі прагаласавала не проста большасць, а пераважная большасць нашага насельніцтва".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што і цяпер народ Беларусі бачыць у Расіі блізкага саюзніка. "Краіну і народы Расіі, якія заўсёды прыйдуць на дапамогу пры неабходнасці. Тым жа мы будзем адказваць і Расійскай Федэрацыі", - запэўніў беларускі лідар.

"Непарушна адно, і вы гэта ведаеце, - мы суверэнная і незалежная краіна. Калі ўжо шчыра гаварыць, не толькі дзякуючы памкненням нашага народа мы сталі суверэннай і незалежнай дзяржавай. Гэтага хацела Расія і тагачаснае кіраўніцтва Расіі. Цяперашняе кіраўніцтва заяўляла аб пераемнасці курсу. У XXI стагоддзі гаварыць (як яны пішуць там) аб інкарпарацыі, уключэнні Беларусі ў склад Расіі, проста смешна. І я ні разу ад цяперашняга Прэзідэнта Расіі гэтага не чуў, і былога, першага Прэзідэнта Расіі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Думаю, мы выбудуем нармальныя адносіны. Але я хачу, каб вы аб гэтым пачулі з маіх вуснаў публічна, як я бачу нашы адносіны з Расійскай Федэрацыяй. Я вельмі хацеў бы, каб перыяд Міхаіла Віктаравіча (Бабіча) на злосць усім зласліўцам, якія выказвалі сваю пазіцыю, мы зрабілі такім, якім ганарыліся б і мае, і вашы дзеці", - рэзюмаваў беларускі лідар. У сваю чаргу Міхаіл Бабіч адзначыў, што за пакуль невялікі перыяд работы ў Беларусі ў яго склалася адчуванне, што ён знаходзіцца тут даволі даўно.

"Таму што з першых дзён адчуў і ўвагу, і жаданне ўсіх калег зрабіць так, каб перыяд уваходжання ў абстаноўку быў як мага больш кароткім і эфектыўным. Эфектыўнасць - гэта тое, які тэмп вы з Уладзімірам Уладзіміравічам задалі нам. Таму што частата, глыбіня і сістэмнасць вашых сустрэч, нават за апошнія паўтара месяца, не дае нам расслабляцца. Гэты тэмп мы стараемся напоўніць рэальным зместам", - сказаў пасол.
____________________________________________

Беларуска-расійскія адносіны знаходзяцца на высокім узроўні з пункту гледжання ўсіх магчымых напрамкаў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння: палітыкі, эканомікі, сацыяльнай сферы і культуры. Расія з`яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.

Па выніках 2017 года тавараабарот склаў $32,4 млрд і ў параўнанні з 2016 годам павялічыўся на 23,5 працэнта. Аб`ём тавараабароту за студзень-жнівень 2018 года склаў $23,36 млрд, павялічыўшыся да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года на 14,5 працэнта. У 2017 годзе на долю Расіі прыпадала $3,7 млрд, або 38,1 працэнта агульнага аб`ёму прыцягнутых за гэты перыяд у Беларусь замежных інвестыцый.


10 кастрычніка 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.10.2018
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:797
 
Ключевые слова:
Россия Товарооборот Дипломатия Посольство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме